21 ліпеня, Гомель /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае, што сацыяльна арыентаваная палітыка, якую ў Беларусі праводзяць на працягу апошніх дзесяцігоддзяў, дае свае вынікі. І галоўны з іх - магчымасць жыць на сваёй зямлі і самастойна вызначаць свой лёс. Адпаведныя заявы кіраўнік дзяржавы зрабіў сёння, сустракаючыся з актывам Гомельскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы глядзелі на развіццё свайго - сваёй эканомікі, прамысловасці, давалі магчымасць нашым людзям зарабіць. Небагата жывуць людзі, і вы не багатыя, вы не алігархі. Але мы ведаем як жыць, і мы жывём на сваёй зямлі", - сказаў Прэзідэнт.
"Калі б мы такую палітыку (мы яе па-навуковаму называем сацыяльна арыентаванай) народную не праводзілі, нас сёння ў гэтай зале не было б. Праводзілі б тут нарады і сходы іншыя людзі, калі б яшчэ такую ўтульную залу ўдалося захаваць. Жылі б чорт ведае дзе, як гэта было заўсёды, нас адзявалі б у лапці, запрагалі б у калёсы і падганялі б бізуном. Але мы тады, сціснуўшы зубы, перацярпелі, асабліва тут, на чарнобыльскай зямлі, вытрымалі. Я не сказаў бы, што сёння яны хочуць замяніць уладу ў Беларусі. Трэба расхістаць, разгайдаць", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.