Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

9 Май 2016

Лукашэнка: Мы свята захоўваем памяць аб Перамозе і не дазволім сказіць праўду

Лукашэнка: Мы свята захоўваем памяць аб Перамозе і не дазволім сказіць праўду

9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі народ свята захоўвае памяць аб Перамозе і не дазволіць сказіць праўду аб гэтай Перамозе, заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Перамогі ў Мінску з нагоды 71-й гадавіны Вялікай Перамогі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ад імя ўдзячных людзей, якія жывуць у Белай Русі, я звяртаюся да вас, хто пайшоў ад нас, да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і працаўнікоў тылу. Пакланяючыся перад вашым подзвігам, горда і з гонарам заяўляем: мы свята захоўваем памяць аб вашай Перамозе, нашай Перамозе, мы не дазволілі і ніколі не дазволім сказіць праўду аб гэтай Перамозе, фальсіфікаваць і адняць яе ў нашых дзяцей і ўнукаў. Мы робім і зробім усё, каб яны жылі ў мірнай і незалежнай краіне", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што за ўвесь перыяд суверэннай гісторыі Беларусі ў краіне не было разбурана ніводнага помніка, нікому не было дазволена зняважыць памяць герояў. "Мы змагаліся за праўду аб вайне. За праўду аб вашым подзвігу. Нам не сорамна перад вамі, хто глядзіць на нас з нябес, перад ветэранамі Вялікай Айчыннай, з трывогай назіраючымі за вар'ятамі, якія штурхаюць планету да новай сусветнай вайны, - адзначыў беларускі лідар. - Як і 71 год таму, мы ўпэўнены: жыццё, справядлівасць перамогуць варварства і смерць!".

Для гэтай перамогі, звярнуў увагу Прэзідэнт Беларусі, патрэбны воля, мужнасць і ахвярнасць усіх людзей і народаў, якія жадаюць жыць у міры, іх адзінства перад тварам небяспекі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі