Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

19 Лют 2015

Лукашэнка: Мы павінны ўмець абараніць суверэнітэт Беларусі, але ніколі не будзем увязвацца ў процістаянні

Лукашэнка: Мы павінны ўмець абараніць суверэнітэт Беларусі, але ніколі не будзем увязвацца ў процістаянні

19 лютага, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. У Беларусі будзе праводзіцца разумная, стрыманая палітыка. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы перад камандным складам Узброеных Сіл, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы, калі трэба, павінны ўмець абараніць незалежнасць, суверэнітэт нашай краіны, але ніколі не будзем увязвацца ў неразумныя, бязглуздыя процістаянні з кім бы там ні было. Мы будзем праводзіць разумную, стрыманую палітыку: нам чужога не трэба, свайго нікому не аддадзім. Гэта сутнасць нашай палітыкі. І калі трэба за гэта памерці, мы будзем паміраць за гэта", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Калі раней некаторыя гаварылі, што Лукашэнка нагнятае абстаноўку, гадоў пяць-сем таму гучалі такія словы, што мы трацім невядома на што грошы, укладваючы ў мадэрнізацыю ўзбраенняў і ўдасканаленне нашай арміі, то сёння, асабліва пасля падзей ва Украіне, усе зразумелі, што трэба карміць сваіх салдат і армію трэба мець дастатковую для таго, каб забяспечыць уласныя інтарэсы", - адзначыў Прэзідэнт.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выступіў перад камандным складам Узброеных СілАляксандр Лукашэнка канстатаваў, што ва ўмовах няпростай міжнароднай абстаноўкі і існуючых эканамічных цяжкасцей унутрыпалітычная сітуацыя ў Беларусі застаецца стабільнай. "Скажу вам шчыра: наш народ цэніць гэта. У грамадстве вельмі ўзрасла значнасць такіх паняццяў, як бяспека і клопат дзяржавы аб чалавеку. Ёсць усе падставы меркаваць, што дасягненні дзеючай улады будуць па заслугах ацэнены беларусамі", - адзначыў Прэзідэнт.

У той жа час, паводле яго слоў, гэта не значыць, што можна сабе дазволіць расслабіцца. "Ніхто не можа сёння думаць, што ўсё добра, што, вось, мы тут вялікія міратворцы, пасрэднікі і за гэта нам хтосьці будзе плаціць і ў нас будзе мір і спакой далей. Не падманвайцеся. Яшчэ раз падкрэсліваю: ніхто нам спакойнага жыцця не гарантуе. Мы будзем рабіць усё, каб гэта жыццё было спакойным, але мы павінны мець баяздольную армію, ды і ўсе Узброеныя Сілы", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"Беларусы - мірныя людзі. Не выпадкова аб гэтым гаворыцца ў першым жа радку нашага Дзяржаўнага гімна. Аднак, гледзячы на падзеі, што адбываюцца ў краінах блізкага і далёкага замежжа, дарэчы ўспомніць прапісную ісціну аб неабходнасці трымаць порах сухім", - адзначыў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі