У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

9 Май 2017

Лукашэнка: Мы абавязкова прывязём чэмпіянат свету па хакеі ў Беларусь

Лукашэнка: Мы абавязкова прывязём чэмпіянат свету па хакеі ў Беларусь

9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Латвія будуць змагацца за правядзенне ЧС па хакеі ў 2021 годзе. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння журналістам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сапернік у нас моцны - Фінляндыя. Але пытанне не ў тым, выйграем мы або не выйграем. Усё адразу не бывае. Мы змагаліся, прайгравалі, а потым атрымалі чэмпіянат свету (у 2014 годзе. - Заўвага БЕЛТА). Таму трэба змагацца. Не атрымаем у 2021 годзе - атрымаем у 2022-м або 2023-м. Мы абавязкова прывязём чэмпіянат свету па хакеі ў сваю краіну", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што правядзенне ў Беларусі турніраў міжнароднага ўзроўню дае магчымасць не столькі павысіць імідж краіны або прыцягнуць турыстаў, колькі падштурхнуць да развіцця спартыўную сферу. "Галоўнае - гэта развіццё спорту ўнутры нашай краіны", - заявіў ён.

Напрыклад, у 2018 годзе Беларусь прыме чэмпіянат свету па баскетболе сярод дзяўчат да 17 гадоў. "Вы думаеце, шмат турыстаў сюды хлыне? Не. А вось штуршок развіццю гэтага віду спорту мы можам даць", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс