У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

19 Чэр 2016

Лукашэнка: "Міс Беларусь" будзе вызначаць імідж краіны нараўне са спартсменамі і дзеячамі культуры

Лукашэнка:

19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пераможца конкурсу "Міс Беларусь" будзе вызначаць імідж краіны ў свеце нараўне са спартсменамі і дзеячамі культуры. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 19 чэрвеня ў сваім выступленні перад стартам фіналу нацыянальнага конкурсу прыгажосці "Міс Беларусь-2016", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт адзначыў, што сёння гэтыя дзяўчаты - удзельніцы конкурсу - робяць крокі не толькі ў сваім асабістым жыцці. "Нехта будзе рабіць гэтыя крокі і ў вялікай палітыцы, спачатку дапамагаючы, а потым, займаючыся, можа, вялікай палітыкай. Таму што прыгажосць - неадольная. Прыгажосць немагчыма стрымаць ні ў эканоміцы, ні ў палітыцы, ні ў жыцці", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка: "Міс Беларусь" будзе вызначаць імідж краіны нараўне са спартсменамі і дзеячамі культурыАляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым успомніў адзін з выпадкаў, калі, знаходзячыся за межамі Беларусі, уручаў дзяржаўную ўзнагароду аднаму з замежных лідараў. "У нас быў вельмі цяжкі дзень, ішло пасяджэнне, палітыкі доўга спрачаліся, коп'і ламалі. Эканоміка - справа складаная. І настаў момант па пратаколе, калі я павінен быў уручыць гэту ўзнагароду, - расказаў Прэзідэнт. - Адкрываюцца дзверы, і выходзяць дзве дзяўчыны - беларускі (асістэнткі. - Заўвага БЕЛТА). І мёртвая цішыня. Усе забылі аб эканоміцы, аб палітыцы. Яны глядзелі толькі на гэтых дзяўчат".

"Сёння мы разам вызначаем, хто з нашых найпрыгажэйшых дзяўчат стане тварам нашай краіны, будзе вызначаць яе імідж у свеце нараўне са спартсменамі і дзеячамі культуры. Не буду ўтойваць, я прыйшоў сюды, каб аддаць даніну павагі нашым цудоўным жанчынам. Ды што ўжо тут гаварыць - каб усім вам прызнацца ў каханні. Паколькі нашы жанчыны - гэта жамчужыны ў каралях беларускага народа", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: "Міс Беларусь" будзе вызначаць імідж краіны нараўне са спартсменамі і дзеячамі культурыПрэзідэнт адзначыў, што не мог пакінуць без увагі юбілейны, дзясяты конкурс прыгажосці "Міс Беларусь" і таму, што ён праходзіць у Год культуры. "Пакланенне перад прыгожым, перад гармоніяй і дасканаласцю складае аснову культуры, тым больш нашай душэўнай беларускай культуры. Жаночая прыгажосць - адно з самых дзіўных і цудоўных тварэнняў маці-прыроды", - сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што на працягу тысячагоддзяў жаночая прыгажосць натхняла паэтаў і мастакоў на стварэнне вялікіх твораў мастацтва, а герояў - на подзвігі і здзяйсненні. "Праўда, і галавацяпства з-за жанчын у гісторыі было шмат. Развязваліся войны з-за адной толькі прыгожай жанчыны. Ваявалі і гінулі тысячы людзей", - заўважыў беларускі лідар.

Паводле яго слоў, у беларускай, славянскай культуры вобраз жанчыны са старажытных часоў акружаны арэолам асаблівай павагі і захаплення прыгажосцю і мудрасцю. Высакародныя дамы былі не толькі музамі і спадарожніцамі, але і самі вяршылі гісторыю. Прэзідэнт прывёў прыклад Ефрасінні Полацкай, Настассі і Сафіі Слуцкіх, Алаізы Пашкевіч, Ларысы Александроўскай і іншых вядомых суайчынніц. "Ім не ўступаюць выдатныя гераіні нашага часу, якія праслаўляюць Беларусь сваімі спартыўнымі подзвігамі, выдатнымі дасягненнямі ў мастацтве, навуцы, медыцыне і іншых сферах дзейнасці. Думаю, важна і тое, што конкурс дае нашым дзяўчатам унікальную магчымасць праявіць сябе, раскрыць новыя грані сваіх талентаў", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Цяперашнія фіналісткі конкурсу "Міс Беларусь" увасабляюць у сабе лепшыя рысы маладога пакалення беларусаў, гарманічна спалучаючы знешнюю прывабнасць з унутранай, душэўнай прыгажосцю. Хочацца верыць, што ўдзел у ім стане для кожнай сапраўдным зорным стартам да жыццёвага поспеху, а грацыя і таленты фіналістак будуць запатрабаваны на тэлебачанні, у мастацтве і іншых сферах дзейнасці", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы таксама даў удзельніцам конкурсу жыццёвую параду: "Час у нас вельмі складаны. Вас прырода і бацькі надарылі неймавернай прыгажосцю, - вам удасканальваць гэту прыгажосць, не растрацьце яе марна, не раскідвайцеся ёю. Таму што чалавечае жыццё вельмі кароткае. Скарыстайцеся спаўна ўсім гэтым".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску