Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

23 Чэр 2015

Лукашэнка: Мір, спакой і стабільнасць у краіне важнейшыя за любыя электаральныя кампаніі

Лукашэнка: Мір, спакой і стабільнасць у краіне важнейшыя за любыя электаральныя кампаніі

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мір, спакой і стабільнасць у краіне важнейшыя за любыя электаральныя кампаніі. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па актуальных унутрыпалітычных пытаннях, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Палітычная стабільнасць, мір і згода з'яўляюцца краевугольнымі элементамі паслядоўнага сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Мір, спакой і стабільнасць значна важнейшыя за любыя электаральныя кампаніі, любыя прэзідэнцкія, парламенцкія і іншыя выбары. Гэта лёс нашага народа і нашай краіны", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, асаблівая важнасць забеспячэння бяспекі абумоўлена тымі трывожнымі падзеямі, якія адбываюцца на міжнароднай арэне і непасрэдна каля граніц Беларусі. У сувязі з гэтым Прэзідэнт падкрэсліў, што кіраўнікам усіх органаў улады трэба забяспечыць зладжанае, бесперабойнае функцыянаванне дзяржаўнага апарату, строгую выканальніцкую дысцыпліну, максімальную скаардынаванасць дзеянняў вертыкалі ўлады і сілавых структур.

"Але пры гэтым хачу папярэдзіць: без усялякіх празмернасцей, без усялякіх бязглуздых, бесталковых, непатрэбных ініцыятыў, тыпу не туды пайшоў, не там стаў, хапаць, цягнуць і гэтак далей. Працуйце на папярэджанне, растлумачвайце, прасіце", - сказаў кіраўнік дзяржавы. "Мы не павінны дапусціць пры гэтым нават самай малой дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне!" - падкрэсліў Прэзідэнт.

"Я ўсё больш з боку прадстаўнікоў органаў улады чую матывы і элементы самазаспакоенасці, маўляў, правядзём мы гэтыя выбары, ну што там, зразумела ўсё. Вось гэта тое, чаго ў нас быць не павінна. Яшчэ раз падкрэсліваю: мы здаём экзамен, і, каб паспяхова яго здаць, у нас работы дастаткова", - сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Цэнтральная выбарчая камісія і службовыя асобы абавязаны прыняць усе меры для арганізацыі выбараў на самым высокім, дастойным узроўні, з дэталёвай прапрацоўкай усіх аспектаў, пачынаючы ад інфармавання выбаршчыкаў да стварэння аднолькавых умоў кандыдатам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі