VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

25 Ліс 2016

Лукашэнка: Мінск і Баку настроены на пошук і рэалізацыю ўзаемавыгадных праектаў

Лукашэнка: Мінск і Баку настроены на пошук і рэалізацыю ўзаемавыгадных праектаў

25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінск і Баку настроены на пошук і рэалізацыю ўзаемавыгадных праектаў. На гэта перш за ўсё накіраваны намаганні двух прэзідэнтаў, заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву Trend, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Прэзідэнт канстатаваў, што Беларусь і Азербайджан маюць магутны інтэлектуальны, адукацыйны, навуковы, эканамічны, тэхналагічны і вытворчы патэнцыял, і ўжо ёсць нядрэнныя вынікі ўзаемадзеяння. Напрыклад, з 2007 года на Гянджынскім аўтамабільным заводзе сабрана каля 8 тыс. трактароў "Беларус" і больш за 3,5 тыс. адзінак тэхнікі маркі "МАЗ". У 2015 годзе гэта азербайджанскае прадпрыемства стала буйнейшай зборачнай вытворчасцю беларускіх трактароў за межамі Еўразійскага эканамічнага саюза.

"І такіх прыкладаў, выгадных абедзвюм нашым краінам, можа і павінна быць значна больш. Мы гатовы актыўна ўдзельнічаць у праектах, якія выходзяць за рамкі звычайнага гандлю. Гэта стварэнне сумесных вытворчасцей у розных сферах эканомікі на аснове інавацыйных ідэй, інтэнсіфікацыя супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі, вытворчасці спажывецкіх тавараў, транспарту, развіцця інфармацыйных тэхналогій", - заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў таксама наяўнасць узаемнага інтарэсу да сумеснай работы ў сферах стандартызацыі, развіцця лічбавага тэлебачання, мадэрнізацыі сетак электрасувязі, тэлекамунікацыйнага абсталявання, інфармацыйнай бяспекі, абмену трафікам.

"Улічваючы існуючыя напрацоўкі і вопыт беларускага боку ў галіне ядзерных даследаванняў, існуюць перспектывы сумеснай дзейнасці па развіцці атамнай энергетыкі, якую асвойвае Азербайджан", - сказаў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход