У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

4 Сак 2019

Лукашэнка: міліцыя надзейна абараняе грамадзян і захоўвае стабільнасць у дзяржаве

Лукашэнка: міліцыя надзейна абараняе грамадзян і захоўвае стабільнасць у дзяржаве

4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў і ветэранаў органаў унутраных спраў з прафесійным святам - Днём міліцыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Органы ўнутраных спраў надзейна выконваюць важныя і адказныя задачы па абароне канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян, забеспячэнні правапарадку ў грамадстве, захаванні стабільнасці ў дзяржаве", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што, праводзячы бескампрамісную барацьбу са злачыннасцю, супрацоўнікі міліцыі паспяхова вырашаюць пытанні, якія закранаюць лёсы людзей, процістаяць крымінальнаму свету, умацоўваюць веру ў перамогу закону і справядлівасць.

"Дзякуючы вашай адказнай і напружанай працы Беларусь прадаўжае заставацца адной з самых бяспечных дзяржаў у свеце. Упэўнены, што вы і ў далейшым будзеце ўзорам адданага служэння народу, прадаўжаючы слаўныя традыцыі сваіх папярэднікаў", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску