У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

3 Врс 2015

Лукашэнка: Мэты і прынцыпы Статута ААН павінны заставацца непарушнымі

3 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Мэты і прынцыпы Статута ААН павінны заставацца непарушнымі. Аб гэтым заявіў у эксклюзіўным інтэрв'ю кітайскай газеце "Жэньмінь жыбаа" Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка напярэдадні рабочага візіту ў КНР. Інтэрв'ю апублікавана ў сённяшнім выпуску газеты, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы асабліва закрануў тэму пасляваеннага сусветнага парадку на чале з ААН. "Давайце помніць, што ААН стваралася як палепшаны варыянт Лігі Нацый, і яна адыграла сваю станоўчую ролю, бо пасля 1945 года паміж вялікімі дзяржавамі не было "гарачых войнаў", - выказаў меркаванне Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт заўважыў, што сёння складваецца іншая сітуацыя: "Ужо адышло ў гісторыю мінулае дзесяцігоддзе з яго "аднапалярным момантам". І мы ўсур'ёз зноў гаворым аб пабудове шматпалярнага свету".

У сувязі з гэтым, лічыць Прэзідэнт Беларусі, ідэі 70-гадовай даўніны аб цэнтральнай ролі ААН у свеце зноў запатрабаваны. Безумоўна, ААН павінна ісці ў нагу з часам і праводзіць неабходныя рэформы. Аляксандр Лукашэнка абсалютна ўпэўнены ў тым, што мэты і прынцыпы Статута ААН, а таксама кампетэнцыі яго асноўных органаў, прадпісаныя гэтым дакументам, павінны заставацца непарушнымі.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што кітайскі народ мае старажытныя і слаўныя гістарычныя традыцыі, якія ідуць углыб тысячагоддзяў. Усім вядома працавітасць кітайскага народа, дзякуючы якой пад мудрым кіраўніцтвам Кітай сёння ператварыўся ў сучасную дзяржаву, якая адыгрывае вядучую ролю ў сусветных працэсах, рухавік глабальнай эканомікі і ўзор для пераймання, на які арыентуюцца краіны свету, што стаў на шлях развіцця.

Прэзідэнт Беларусі пажадаў народу КНР мірнага неба над галавой і здзяйснення кітайскай мары аб пабудове яшчэ больш моцнай і квітнеючай дзяржавы на аснове якаснага росту эканомікі, асабістага поспеху і дабрабыту яе грамадзян.

У асобе беларусаў кітайскі народ мае самых надзейных і адданых сяброў і партнёраў у цэнтры Еўропы, запэўніў Аляксандр Лукашэнка. "Беларусь вельмі цэніць і ганарыцца адносінамі ўсебаковага стратэгічнага партнёрства з Вялікім Кітаем", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс