У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

12 Май 2020

Лукашэнка: метадам Беларусі па рэагаванні на каранавірус скарысталіся і іншыя дзяржавы

Лукашэнка: метадам Беларусі па рэагаванні на каранавірус скарысталіся і іншыя дзяржавы
Фота з архiва

12 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Метадам Беларусі па рэагаванні на каранавірус ужо скарысталіся і іншыя дзяржавы. На гэта звярнуў увагу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сітуацыя ў Беларусі сёння з вірусамі і іншымі захворваннямі, якіх у нас хапала і хапае, цярпімая. Мы не гаворым, што ў нас усё добра, што мы ўжо бога за бараду ўзялі. Не. Але той метад, якім мы карыстаемся ўжо трэці месяц, дае свой плён. І гэтым метадам, гэтым шляхам скарысталіся і іншыя дзяржавы. Паглядзіце на заходнія краіны: пакрыху адкрыліся, пачала працаваць эканоміка, а гэта мільёны людзей. І ў той час як смяротнасць у іх за суткі перавышае ўсіх памерлых (ад хвароб, ускладненых каранавірусам. - Заўвага БЕЛТА) у Беларусі за гэтыя тры месяцы", - заявіў беларускі лідар.

"Паглядзіце на ўсход - дружалюбная нам, родная Расія адкрыла будаўнічы комплекс, прамысловыя прадпрыемствы, іншыя асноўныя сектары эканомікі. Гэта 90 з нечым працэнтаў насельніцтва, якія выйдуць на работу. Багатая Расія, у якой назапашаны велізарны золатавалютны рэзерв і фонд нацыянальнага дабрабыту. Яна зразумела, што могуць быць дрэнныя наступствы", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс