У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

30 Снж 2019

Лукашэнка: мастацтва адыгрывае вялікую ролю ў міжнароднай дыпламатыі

Лукашэнка: мастацтва адыгрывае вялікую ролю ў міжнароднай дыпламатыі

30 снежня, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. У сучасным свеце мастацтва адыгрывае вялікую ролю ў міжнароднай дыпламатыі, адкрывае новыя магчымасці для ўмацавання дружалюбных сувязей паміж народамі і дзяржавамі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час Венскага балю, які ўпершыню праходзіў у Зале ўрачыстых цырымоній Палаца Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы прывітаў удзельнікаў балю і адзначыў, што асабліва рады бачыць тут дэбютантаў, якія адкрылі ўрачыстасць, выканаўшы паланэз. "Па першых кроках і не скажаш, што яны дэбютанты", - дадаў Прэзідэнт.

Ён нагадаў, што год таму ў Палацы Незалежнасці адбыўся першы Рэспубліканскі навагодні баль, і такім чынам была адроджана адна з самых прыгожых танцавальных традыцый, блізкіх для беларусаў, якія на працягу многіх стагоддзяў жылі і развіваліся ў самым сэрцы агульнаеўрапейскай культуры.

"Ва ўсе часы палацы з'яўляліся цэнтрам палітычнага і свецкага жыцця, дзе мастацтва на самым высокім узроўні суправаджала многія пратакольныя мерапрыемствы. І ў сучасным свеце яно адыгрывае вялікую ролю, асабліва ў міжнароднай дыпламатыі. Адкрывае новыя магчымасці для ўмацавання дружалюбных сувязей паміж народамі і цэлымі дзяржавамі, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Вось і сёння, захоўваючы пераемнасць праверанага часам палітычнага этыкету, мы праводзім у нашым палацы (Палацы Незалежнасці. - Заўвага БЕЛТА) першы ў гісторыі  сучаснай Беларусі Венскі баль. Але прашу заўважыць: гэта працяг той слаўнай традыцыі, якую мы з вамі адкрылі ў мінулым годзе".

"У яго класічнай, раскошнай атмасферы працягваем паспяхова пачаты двухбаковы дыялог з нашымі аўстрыйскімі сябрамі, - прадоўжыў кіраўнік дзяржавы. - Шчыра аддаём даніну павагі сусветна вядомай нематэрыяльнай культурнай спадчыне дружалюбнай краіны, унесенай у спіс ЮНЕСКА".

Аляксандр Лукашэнка выказаў удзячнасць у арганізацыі мерапрыемства пасольству Аўстрыі ў Беларусі і асабіста кіраўніку дыпмісіі, кампаніі А1, Нацыянальнаму акадэмічнаму тэатру імя Янкі Купалы і яго дырэктару Паўлу Латушку.

Прэзідэнт асабліва адзначыў дабрачынную накіраванасць балю і адрасаваў спонсарам словы ўдзячнасці за падтрымку праекта "SОS-Дзіцячыя вёскі Беларусь".

"Перакананы, што наша традыцыя дарыць запрашэнне ў Палац Незалежнасці лепшым прадстаўнікам адоранай моладзі краіны стане выдатным дапаўненнем класічных канонаў Венскага балю. Думаю, што нашы аўстрыйскія сябры не будуць супраць гэтых навацый", - сказаў беларускі лідар.

Удзельнікамі ўрачыстага вечара сталі лаўрэаты конкурсаў і прадметных алімпіяд, пераможцы міжнародных спаборніцтваў, стыпендыяты спецыяльных фондаў. "Несумненна, лепшыя з лепшых, але не зазнавайцеся, - з гумарам адзначыў Прэзідэнт. - Цяпер я з вялікім задавальненнем гляджу на вас, юных, шчаслівых, з бліскучымі вачамі. На дзяўчат у цудоўных бальных сукенках, на юнакоў у фраках і парадных мундзірах. Я вельмі ганаруся (і вы гэта ведаеце) прыгажосцю нашага народа. Вы сёння - увасабленне гэтага народа. Ведаю, што гэта прыгажосць гарманічна спалучаецца з розумам, адукаванасцю і працавітасцю. Гэта тыя якасці, якімі славіцца беларуская нацыя і якія робяць нас асаблівымі і адрозніваюць ад іншых народаў".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі створаны ўсе ўмовы, каб раскрыць таленты моладзі. "Пра што б вы ні марылі, куды б ні імкнуліся, не забывайце: мы - беларусы і краіна ў нас, радзіма, адна. Захоўвайце сувязь з ёй. Помніце: калі чалавек адрываецца ад сваіх каранёў, ён страчвае глебу пад нагамі і, самае галоўнае, крыніцу  духоўнай сілы. Наша радзіма, вялікая і малая, менавіта тут. Мы пабудавалі і захавалі суверэнную дзяржаву. І каму як не вам, надзеі нацыі, вызначаць вектар развіцця на бліжэйшую будучыню і аддаленую", - сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ад імкненняў маладога пакалення залежыць, якой будзе краіна ў будучым. "Праз некалькі дзён настане новы год. Мы сустракаем яго з адкрытым сэрцам і ўпэўненасцю ў заўтрашнім дні. Год 2020-ы стане такім, якім мы яго зробім разам з вамі. Перакананы: жаданні, якія мы загадваем у гэтыя хвіліны, будуць служыць на карысць нашай Беларусі", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс