3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маладыя спецыялісты пасля заканчэння навучальных устаноў не павінны чакаць адразу высокіх зарплат. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці, беларускіх і замежных СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, у свой час пытанне размеркавання маладых спецыялістаў стаяла, і было прынята рашэнне, што першае рабочае месца дзяржава гарантуе. Аднак многія, не маючы вопыту работы, ірвуцца адразу ў бізнесмены. "Вы хочаце такімі стаць адразу? Гэтак цудаў не бывае! Трэба ісці па спецыяльнасці, ты ж вызначыў для сябе гэту спецыяльнасць - педагога, юрыста, эканаміста (дзявяць іх няма куды сёння), журналіста і гэтак далей. Ідзі і працуй. Табе першае месца па спецыяльнасці дзяржава прадастаўляе. Не рвіся адразу наверх і не думай, што табе адразу ж на наступны год мільёны пасыплюцца ў кішэню", - сказаў Прэзідэнт.
У той жа час кіраўнік дзяржавы папрасіў дакладваць яму аб фактах, калі прадугледжанае заканадаўствам першае рабочае месца па нейкіх прычынах не прадастаўляецца. "Разбяромся, прытым, на працягу некалькіх сутак", - запэўніў кіраўнік дзяржавы.-