У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

21 Сак 2017

Лукашэнка: Лякарства ад раку і ўнікальная энергакрыніца сталі б прарывам у беларускай навуцы

Лукашэнка: Лякарства ад раку і ўнікальная энергакрыніца сталі б прарывам у беларускай навуцы

21 сакавіка, Магілёў /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Вынаходства лякарства ад раку і ўнікальнай крыніцы энергіі стала б прарывам для беларускай навукі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час сустрэчы ў Магілёве з работнікамі прадпрыемстваў кампаніі "Кранаспан", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я вельмі хацеў бы, каб наша навука зрабіла прарыў у лячэнні людзей, і самае галоўнае, каб мы нарэшце перамаглі гэту страшную чуму, страшную хваробу, з якой мы не можам справіцца. Калі б тут быў прарыў, і мы навучыліся лячыць ракавыя пухліны, як звычайную хваробу, гэта было б шчасце", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што ў краіне даўно вядуцца навуковыя даследаванні ў гэтым напрамку. Беларускія медыкі ўжо зрабілі нямала, навучыліся дыягнаставаць захворванне на ранняй стадыі і праводзіць унікальныя аперацыі.

"Яшчэ я хацеў бы, каб нашы вучоныя вынайшлі нейкую новую крыніцу энергіі, каб мы на каленях не поўзалі нават перад нашымі братамі, молячы іх і выпрошваючы тону нафты або кубаметр газу", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што беларускія вучоныя перыядычна ствараюць важныя распрацоўкі, аднак на прадпрыемствах іх укараняць адмаўляюцца. На думку кіраўніка дзяржавы, так быць не павінна - ўсе вынаходкі, якія могуць удасканаліць і спрасціць працэс вытворчасці, неабходна абавязкова выкарыстоўваць.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Конкурс перакладаў раней невядомага верша Максіма Багдановіча
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску