У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

26 Жнв 2018

Лукашэнка лічыць Трампа неардынарным палітыкам, хоць і не ва ўсім яго падтрымлівае

Лукашэнка лічыць Трампа неардынарным палітыкам, хоць і не ва ўсім яго падтрымлівае

Дональд Трамп. Фото EPA/EFE

26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа неардынарным палітыкам, хоць і не ва ўсім яго падтрымлівае. Аб гэтым беларускі лідар заявіў 26 жніўня ў інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы расказаў, што тэматыка ўзаемаадносін з ЗША і працэсаў, якія адбываюцца ў гэтай краіне, узнімалася ў час яго сустрэчы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным 22 жніўня ў Сочы. "Я быў ініцыятарам гэтага пытання. Я вельмі, можна так сказаць, грунтоўна распытваў свайго калегу аб тым, што адбываецца з іх пункту гледжання - Расіі - у Злучаных Штатах Амерыкі. Тым больш я не ўтойваў і не ўтойваю, што я вельмі балеў за Дональда Трампа. І публічна некалькі разоў выказваўся аб ходзе перадвыбарнай кампаніі ў ЗША на карысць фактычна Дональда Трампа", - адзначыў беларускі лідар.

"Дональд Трамп сапраўды праамерыканскі. Для большасці грамадства. Але кагосьці ў эліце не задавольвае. І, на жаль, там грамадства расколата на дзве часткі. Паколькі і дэмакраты, і рэспубліканцы прыкладна напалову раскалолі грамадства ЗША, - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка. - У Злучаных Штатах Амерыкі большая частка грамадства, асабліва знізу, якая не з'яўляецца сёння маўклівай, падтрымлівае Дональда Трампа. Але эліце, нейкай частцы, асабліва дэмакратычнай, не падабаюцца паводзіны Трампа. Так, ён неардынарны палітык. Такога яшчэ не было, каб буйнейшая краіна ў свеце і яе прэзідэнт так актыўна дзейнічаў, і прытым такімі нестандартнымі метадамі".

"Я не ва ўсім яго падтрымліваю. Тым больш, можа, я чагосьці недастаткова разумею. Зразумела, некаторыя пытанні скрыты ад усіх нас, і ад мяне ў тым ліку. Але ваяваць з усім светам, у тым ліку ў гандлі... Напэўна, гэта не зусім правільна. Але, я яшчэ раз падкрэсліваю, не ўсё мы, напэўна, ведаем, што там існуе і што адбываецца", - заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што калі Дональд Трамп адыдзе ад гэтай жорсткай рыторыкі, то "вельмі шмат выйграе для Злучаных Штатаў Амерыкі". "І ён мае рацыю. Нядаўна сказаў, праўда, апраўдваючыся (мне гэта не падабаецца): "Вось, калі мне імпічмент аб'явяць, то ўсе бяднейшымі стануць". Які імпічмент? Трэба працаваць і трэба змагацца за свае ідэі", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.

Ён пры гэтым дадаў, што ў ЗША адбываецца шмат чаго незразумелага для абывацеля і нават для палітыкаў. "Мы вельмі шмат удзялілі ўвагі абмеркаванню гэтых пытанняў у кантэксце расійска-амерыканскіх адносін і, зразумела, іх уплыву на Беларусь. І я Прэзідэнту Пуціну ўдзячны за выказаны пункт гледжання па сітуацыі ў свеце, і перш за ўсё сітуацыі ў Злучаных Штатах Амерыкі і ўздзеянні гэтай сітуацыі на свет у цэлым", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс