У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

14 Крс 2015

Лукашэнка лічыць, што ў краіне трэба развіваць сетку беларускай кухні

Лукашэнка лічыць, што ў краіне трэба развіваць сетку беларускай кухні

14 красавіка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным развіваць у краіне сетку беларускай кухні. Аб гэтым ён заявіў сёння ў час рабочай паездкі ў Мінскую вобласць і наведвання аздараўленчага цэнтра "Сасновая" СУП "Азярыцкі-Агра", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мне здаецца, яна была б нармальнай. Каб там былі стравы, якія мы ядзім, і ў любым горадзе. Па-першае, і сабекошт быў бы невысокі, і людзям даступна, і сетка была б нармальная", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка азнаёміўся з інфраструктурай аздараўленчага цэнтра "Сасновая"Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з інфраструктурай аздараўленчага цэнтра "Сасновая" і ў цэлым застаўся задаволены тым, як тут падышлі да арганізацыі адпачынку. "Вось узор гаспадарання, і да гэтага трэба ісці", - сказаў Прэзідэнт.

 Аздараўленчы цэнтр "Сасновая"Аздараўленчы цэнтр "Сасновая" СУП "Азярыцкі-Агра" пабудаваны за кошт сродкаў ААТ "Белаграпрамбанк", якое аказвае падтрымку ў развіцці аграэкатурызму. За 8 гадоў крэдытнай падтрымкай Белаграпрамбанка скарысталіся 516 уладальнікаў сядзіб па ўсёй Беларусі. У 2014 годзе льготныя крэдыты на развіццё аграэкатурызму выдзелены 61 суб'екту на суму амаль Br13 млрд. Як далажыў Прэзідэнту старшыня праўлення ААТ "Белаграпрамбанк" Анатоль Лысюк, у банку прынята рашэнне аб тым, што тыя суб'екты аграэкатурызму, якія паспяхова рэалізавалі адзін праект, могуць звярнуцца за падтрымкай паўторна, каб пашырыць пералік прадастаўляемых паслуг, павысіць якасць. Банк стараецца развіваць напрамкі, звязаныя з беларускай культурай, бытам, абрадамі, кухняй, а таксама так званыя зялёныя сядзібы, якія прапагандуюць здаровы лад жыцця, вытворчасць натуральных прадуктаў харчавання. Акрамя таго, у банку запускаецца новы крэдыт для фізічных асоб на набыццё паслуг аграэкатурыстычных сядзіб. Аздараўленчы цэнтр "Сасновая"

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс