Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

19 Май 2016

Лукашэнка лічыць магчымым вяртанне Грузіі і Украіны ў СНД

Лукашэнка лічыць магчымым вяртанне Грузіі і Украіны ў СНД

19 мая, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць магчымым вяртанне Грузіі і Украіны ў склад СНД. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з кіраўнікамі дэлегацый 40-га пасяджэння Савета кіраўнікоў органаў бяспекі і спецыяльных службаў краін СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў важнасць развіцця СНД як унікальнай інтэграцыйнай і перагаворнай пляцоўкі. Пры гэтым трэба актывізаваць работу па мадэрнізацыі Садружнасці, зрабіць яе больш моцнай і прывабнай для дзяржаў-удзельніц, адаптаваць да сучасных рэалій, перакананы Прэзідэнт. "Я ўпэўнены, што Украіна не сёння-заўтра прыйдзе да нас. У яе вельмі шмат тут інтарэсаў. Думаю, што і Грузія", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Трэба зрабіць так, каб яны вярнуліся. Вельмі шмат там людзей, якія гатовы з намі супрацоўнічаць", - дадаў Прэзідэнт. Пры гэтым, на думку кіраўніка дзяржавы, неабходна "не тое каб іх прымушаць, а клікаць да сябе". "Не павінны мы страчваць гэтыя рэспублікі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Беларускі лідар канстатаваў, што за гады існавання СНД было нямала зроблена. У якасці прыкладу Аляксандр Лукашэнка прывёў зону свабоднага гандлю. Калі Украіна аказалася ад яе адсечана, яна панесла немалыя страты, нагадаў Прэзідэнт. Многае зроблена таксама для грамадзян, якія ў асноўным могуць свабодна перамяшчацца па тэрыторыі былога Савецкага Саюза, працаўладкоўвацца ў краінах СНД. "Вялікіх бар'ераў няма. Трэба гэта захоўваць і добрае развіваць, каб людзі цанілі Садружнасць", - падагульніў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі