22 лютага, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць галоўным дасягненнем стварэнне суверэннай і незалежнай краіны. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з асабовым складам Ваеннай акадэміі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Суверэнітэт і незалежнасць - гэта самае вялікае дасягненне, якое мы сёння маем. І я горды і рады, што я першы Прэзідэнт гэтай суверэннай краіны. І тое, што мы стварылі разам, - гэта самае вялікае дасягненне. Мы з вамі пабудавалі першую ў нашай гісторыі суверэнную незалежную дзяржаву", - сказаў беларускі лідар.
Каменціруючы домыслы, якія раз-пораз з'яўляюцца, наконт пагрозы суверэнітэту Беларусі, кіраўнік дзяржавы задаў рытарычнае пытанне, кім трэба быць, каб, стварыўшы і ўзначаліўшы незалежную дзяржаву, потым дапусціць такое развіццё падзей. "Вы што, пахавалі б яе ўласнымі рукамі, уключыўшы ў склад нейкай краіны, не тое Польшчы, не тое Расіі. Я на гэта ніколі не пайду", - падкрэсліў беларускі лідар.
"У мяне ёсць дакладныя межы, за якія я не магу пераступіць. І самае галоўнае - аберагаць (перш за ўсё вашым розумам, талентамі, рукамі) суверэнітэт і незалежнасць нашай краіны. Таму вы нават не слухайце і не чытайце, калі ідзе размова аб страце суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.