VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

7 Ліп 2020

Лукашэнка: "лічбу" трэба хутчэй укараняць у эканоміцы і сацыяльнай сферы

Лукашэнка:

7 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентуе на больш аператыўнае ўкараненне лічбавых тэхналогій у эканоміцы і сацыяльнай сферы. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з актывам горада Мінска, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Мінск аб'ектыўна задае тон па многіх сучасных напрамках. Напрыклад, створаны і працуе Парк высокіх тэхналогій, які за мінулы год забяспечыў экспарт паслуг больш як $2 млрд. У ім больш як 800 кампаній-рэзідэнтаў, у якіх працуюць некалькі дзясяткаў тысяч чалавек. "А гэта ўсё мінчане, якія кормяць свае сем'і і, як вы ведаеце, кормяць нядрэнна", - заўважыў беларускі лідар.

"Але "лічбу" трэба хутчэй укараняць у нас у эканоміцы, сацыяльнай сферы. Мы ж ІТ-краіну вырашылі пабудаваць. І дзе гэта рабіць перш за ўсё, як не ў Мінску? Новыя інфармацыйныя тэхналогіі - гэта разумны горад, паслугі, грамадская бяспека. Без гэтага горад спыніцца ў развіцці. Пры гэтым няўхільнае патрабаванне: усё павінна быць зручным і камфортным для людзей", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Адначасова ён папярэдзіў, што ІТ - гэта добра, але ў многіх сферах тэхналогіі пакуль не могуць у поўнай меры замяніць чалавека, і гэтым напрамкам таксама трэба ўдзяляць увагу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход