У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

21 Стд 2016

Лукашэнка: Лаўрэаты і стыпендыяты спецфонду Прэзідэнта - гордасць Беларусі

21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў лаўрэатаў і стыпендыятаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў з 20-годдзем стварэння фонду. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Лаўрэаты і стыпендыяты фонду - гэта гордасць краіны, гаворыцца ў віншаванні. "Вашы перамогі на алімпіядах і конкурсах, удзел у навукова-практычных канферэнцыях павышаюць прэстыж Беларусі на міжнароднай арэне і служаць арыенцірам для равеснікаў, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Шчырай удзячнасці заслугоўваюць педагогі, якія дапамагаюць маладым талентам атрымаць неабходныя веды і адтачыць здольнасці".

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што інтэлектуальны патэнцыял, працавітасць і настойлівасць дадуць магчымасць лаўрэатам і стыпендыятам фонду выдатна вучыцца, добрасумленна працаваць і ўносіць прыкметны ўклад у развіццё айчыннай навукі, эканомікі, сацыяльнай сферы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс