У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

12 Стд 2016

Лукашэнка: Культура з'яўляецца фундаментам фарміравання і развіцця нацыі

Лукашэнка: Культура з'яўляецца фундаментам фарміравання і развіцця нацыі

12 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Культура з'яўляецца фундаментам, на якім фарміруецца і развіваецца любая нацыя, вызначаецца яе жыццяздольнасць і творчы патэнцыял. Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на цырымоніі ўручэння прэміі Прэзідэнта "За духоўнае адраджэнне", спецыяльных прэмій Прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва і спецыяльнай прэміі Прэзідэнта "Беларускі спартыўны Алімп", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Культура знаходзіцца ў аснове ідэалогіі дзяржаў, указваючы тыя напрамкі і мэты, на якія арыентуецца грамадства, - перакананы кіраўнік краіны. - Гэта шматгранная з'ява, якая ахоплівае многія сферы жыцця, у тым ліку працоўную дзейнасць, уладкаванне побыту, стаўленне да прыроды, навакольнага свету і роднага краю".

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: нельга забываць аб тым, што культура - гэта і мера чалавечнасці. Без яе не могуць быць паўнацэннымі ні асоба, ні грамадства.

Паводле слоў Прэзідэнта, сёння людзі маюць патрэбу ў гуманнасці, міласэрнасці, узаемаразуменні і дабраце. "Без удумлівага, мудрага стаўлення да жыцця, без маральных крытэрыяў, заснаваных на шматвяковым вопыце продкаў, немагчыма пабудаваць стабільную і паспяховую дзяржаву", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс