Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

24 Май 2016

Лукашэнка: Культура павінна заставацца важным фактарам разумення і павагі паміж народамі

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям XIII Міжнароднага фестывалю "Масква сустракае сяброў". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Стала добрай традыцыяй на розных пляцоўках Масквы і Маскоўскай вобласці знаёміць шырокую публіку з майстэрствам таленавітых юных музыкантаў з розных краін, - гаворыцца ў прывітанні. - Сёння вельмі важна, каб культура, у тым ліку музычная, захавала сваё прызванне - заставацца адным з важных фактараў узаемаразумення і ўзаемапавагі паміж народамі".

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што гэты фестываль адкрые новыя імёны і падорыць выключна пазітыўныя эмоцыі ад знаёмства з музычнай творчасцю маладых талентаў.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім удзельнікам форуму незабыўных уражанняў ад судакранання з вечным мастацтвам, сапраўдных творчых адкрыццяў, прызнання ўдзячнай публікі і асалоды ад далучэння да лепшых узораў музычнай культуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі