21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Культура павінна адыгрываць больш актыўную ролю ў з'яднанні народа. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што сярод асаблівасцей 2016 года тое, што ён аб'яўлены Годам культуры. "Выклікана гэта тым, што культура, у шырокім сэнсе слова, павінна адыгрываць больш актыўную ролю ў з'яднанні народа вакол стваральных мэт, высокіх маральных прынцыпаў і нашых добрых традыцый. У бесперапынным глыбокім працэсе фарміравання працавітай, адукаванай, духоўна багатай і здаровай нацыі!" - упэўнены Прэзідэнт.
Акцэнт будзе зроблены на мастацкай, творчай сферы. На думку кіраўніка дзяржавы, вялікую ўвагу трэба ўдзяляць і іншым напрамкам: культуры вытворчасці і земляробства, побыту і чалавечых адносін, добраўпарадкавання гарадоў і вёсак, беражлівага захавання гістарычнай спадчыны. "Усё гэта задачы Года культуры", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.