Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

18 Снж 2020

Лукашэнка: краіны СНД могуць стаць мацней толькі дзякуючы салідарнай адказнасці і з'яднанасці

Лукашэнка: краіны СНД могуць стаць мацней толькі дзякуючы салідарнай адказнасці і з'яднанасці

18 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Краіны СНД могуць стаць мацней толькі дзякуючы салідарнай адказнасці і з'яднанасці. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час анлайн-пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, Садружнасць Незалежных Дзяржаў, што б ні гаварылі скептыкі, адбылася і стала адным з эфектыўных інструментаў забеспячэння рэгіянальнай стабільнасці. Разам з тым ён лічыць, што гэты інструмент мае патрэбу ва ўдасканаленні, паколькі пастаянна з'яўляюцца новыя выклікі. Яркім прыкладам, адзначыў Прэзідэнт, стала абвастрэнне сітуацыі ў Нагорным Карабаху.

Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што ў сённяшніх няпростых умовах асаблівую важнасць набывае няўхільнае выкананне ўзятых на сябе краінамі СНД абавязацельстваў. "Не будзем выконваць тое, аб чым мы дамовіліся, ніякіх у нас не будзе ні саюзаў, ні ў далейшым дамоўленасцей. Рэалізацыя гэтых дамоўленасцей не павінна быць справай густу або асабістых пераваг - за намі мільёны людзей", - падкрэсліў ён.

Прэзідэнт заявіў, што Беларусь заўсёды прытрымлівалася і будзе прытрымлівацца такіх прынцыпаў. "Упэўнены, што, старшынствуючы ў Садружнасці, пры вашай падтрымцы мы зможам рэалізаваць намечаныя планы і значна рушыць наперад ва ўсебаковым умацаванні дзяржаў - удзельніц Садружнасці, - сказаў беларускі лідар. - Мы можам стаць мацней толькі дзякуючы салідарнай адказнасці і з'яднанасці".

Аляксандр Лукашэнка запэўніў калег па СНД, што беларускі бок выпрацуе канкрэтныя напрамкі і меры па паглыбленні інтэграцыі на прасторы Садружнасці і накіруе іх ва ўсе дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі