Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

22 Стд 2020

Лукашэнка: калектыву МЗС па сілах забяспечыць інтэграцыю краіны ў сусветную эканамічную сістэму

Лукашэнка: калектыву МЗС па сілах забяспечыць інтэграцыю краіны ў сусветную эканамічную сістэму
Фота з архіва

22 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне работнікам дыпламатычнай службы з прафесійным святам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Беларускія дыпламаты прадстаўляюць Рэспубліку Беларусь за мяжой, адстойваюць яе інтарэсы і правы грамадзян, а гэта асаблівая місія. Паколькі вы фарміруеце імідж дзяржавы і стаўленне да яе жыхароў іншых краін, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Так гістарычна склалася, што ўсе дасягненні айчыннай дыпламатычнай службы цесна звязаны са станаўленнем нашай маладой незалежнай краіны. Сёння ад вашай рэзультатыўнай работы залежыць стварэнне спрыяльных знешніх умоў для ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі".

Кіраўнік дзяржавы перакананы, што з'яднанаму калектыву МЗС па сілах забяспечыць інтэграцыю краіны ў сусветную эканамічную сістэму, умацаванне еўразійскага партнёрства, прасоўванне айчыннай прадукцыі і прыцягненне замежных інвестыцый. Прэзідэнт пажадаў усім здароўя, дабрабыту і далейшых поспехаў на карысць краіны і народа.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі