У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

27 Врс 2015

Лукашэнка: Калі не спынім кровапраліцце ў Еўропе, "горача" будзе ўсяму цывілізаванаму свету

27 верасня, Нью-Ёрк /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Калі не спынім кровапраліцце ў Еўропе, "горача" будзе ўсяму цывілізаванаму свету. Аб гэтым заявіў 27 верасня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на пленарным пасяджэнні Саміту ААН па ўстойлівым развіцці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка згадаў пра ўкраінскі крызіс. "Калі не спынім кровапраліцце ў Еўропе, братазабойчую бойню, дапусцім эскалацыю гэтага канфлікту, "горача" будзе ўсяму цывілізаванаму свету. Прабачце мне, зробім яшчэ адзін крок да глабальнага канфлікту, а магчыма, да новай сусветнай вайны, ужо ў цэнтры цывілізаванага свету", - сказаў беларускі лідар.

Лукашэнка: Калі не спынім кровапраліцце ў Еўропе, "горача" будзе ўсяму цывілізаванаму свету"Няўжо, уступіўшы ў новае тысячагоддзе, мы так і не зразумелі, які крохкі мір і чалавечая цывілізацыя?" - звярнуўся Прэзідэнт да прысутных у зале.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што хацеў бы сваімі словамі падвесці ўладных людзей да адной думкі. "Зразумела, сёння няма той сілы, якая вас спыніла б. Але ж кіраўнікі дзяржаў, якія ўчыняюць кашчунства, усе вернікі, нават многія публічна моляцца. Але ж гасподзь бачыць усё, і ён справядлівы. А калі раззлуецца і пакарае вінаватых? Вас, вашы народы, якія пацерпяць бязвінна за вашы авантуры", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.

"Думаю, трэба спыніцца. Трэба дапамагчы людзям бедных краін апрануцца, вылечыцца, атрымаць адукацыю. Накарміце галодных, выратуйце ад гібелі дзяцей, і вам адплаціцца", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс