Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

7 Ліп 2015

Лукашэнка: Якасць навучання ў ваенных ВНУ Беларусі прызнана далёка за межамі краіны

7 ліпеня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Эфектыўнасць і якасць навучання ў айчынных ваенных ВНУ прызнаны далёка за межамі краіны. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўшанавання выпускнікоў ваенных ВНУ і вышэйшага афіцэрскага складу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Лукашэнка: Якасць навучання ў ваенных ВНУ Беларусі прызнана далёка за межамі краіныАб гэтым сведчыць запатрабаванасць падрыхтоўкі ў Беларусі прадстаўнікоў Узброеных Сіл блізкага і далёкага замежжа. "Няма той міжнароднай сустрэчы, дзе мае калегі-прэзідэнты не звярталіся б з просьбай дапамагчы ў падрыхтоўцы нацыянальных кадраў Узброеных Сіл. І гэта не толькі постсавецкая прастора. Гэта буйнейшыя дзяржавы нашай планеты. Ім падабаецца ўзровень падрыхтоўкі, парадак, адсутнасць усялякага фармалізму", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Пэўную ролю адыгрывае і кошт навучання, але "галоўнае - гэта якасць і ўзровень падрыхтоўкі тых, хто прыязджае да нас за ведамі", дадаў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка: Якасць навучання ў ваенных ВНУ Беларусі прызнана далёка за межамі краіныПрэзідэнт адзначыў, што якаснай падрыхтоўцы афіцэрскага корпуса ў краіне ўдзяляецца асаблівая ўвага. "Прафесія абаронцы Айчыны заўсёды карысталася павагай у нашага народа. Асабліва яскрава гэта відаць у год 70-годдзя Вялікай Перамогі, калі мы ўсенародна ўшаноўвалі воінаў-вызваліцеляў, наследнікамі слаўных традыцый якіх вы цяпер з'яўляецеся", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Сёння на ўрачыстай цырымоніі Прэзідэнт уручыў генеральскія пагоны афіцэрам Узброеных Сіл, камітэтаў дзяржаўнай бяспекі і судовых экспертыз, пракуратуры. Кіраўнік дзяржавы таксама ўручыў шэрагу выпускнікоў ваенных ВНУ спецыяльныя лісты аб аб'яўленні падзякі Прэзідэнта Беларусі за выдатныя поспехі ў вучобе, узорнае выкананне воінскага абавязку. Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім прысутным быць дастойнымі абаронцамі Айчыны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі