VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

10 Ліп 2020

Лукашэнка: я заўзяты прыхільнік электрамабіляў, гэта - будучае

Лукашэнка: я заўзяты прыхільнік электрамабіляў, гэта - будучае
Фота з архiва

10 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Развіццё электратранспарту - гэта будучае. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, сустракаючыся з работнікамі завода "Атлант" і байцамі студэнцкіх атрадаў - удзельнікамі праекта "Атлант-2020", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я заўзяты прыхільнік электрамабіляў. Гэта - будучае, - падкрэсліў беларускі лідар. - Добра, што ў свеце выпрацаваўся такі трэнд, я гэта даўно ўжо адчуў. Узоры (беларускага электратранспарту. - Заўвага БЕЛТА) ёсць. Я нядаўна быў на палігоне, бачыў іх. Гэта не толькі легкавы транспарт, але і як грузавічкі. Мы навучыліся іх рабіць. Нам трэба цяпер іх зрабіць прыгожымі і даступнымі па цане".

Ён расказаў, што сам карыстаецца розным электратранспартам і актыўна садзейнічае развіццю такога напрамку ў Беларусі. Гэта важна яшчэ і з улікам маючага адбыцца запуску БелАЭС. "Мы будзем менш спажываць прыроднага газу, будзем замяшчаць на электрычнасць. Таму лішку не будзе, але будзе дадатковы аб'ём электрычнасці. І мы яго павінны спажыць перш за ўсё ў сябе на рынку, - адзначыў беларускі лідар. - За гэтым будучае. Атамная станцыя - гэта, па-першае, чысціня. Зразумела, бяспека павінна быць гарантавана. Гэта адна з самых лепшых станцый у свеце (што будуецца ў Беларусі. - Заўвага БЕЛТА), чаму мы яе і выбралі".

"Я ўпэўнены, што ў гэтай пяцігодцы (наступнай. - Заўвага БЕЛТА) мы будзем мець свой добры электрамабіль. Плюс да таго на "Джылі" з кітайцамі мы будзем вырабляць свой электрычны аўтамабіль. Гэта ўжо рэаліі", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў беларускіх электрамабілях пакуль толькі адна асноўная праблема - імпартныя батарэі. "Але нашы спецыялісты знайшлі нават новыя прынцыпы стварэння гэтых батарэй (не традыцыйныя ліційіонныя, а графенавыя. - Заўвага БЕЛТА), якія ў свеце невядомы".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход