Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Ліс 2014

Лукашэнка: Я ніколі не гуляў у тайны з народам

Лукашэнка: Я ніколі не гуляў у тайны з народам

11 лістапада, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ніколі не гуляў у тайны з народам як пры вырашэнні эканамічных праблем, так і пры прыняцці кадравых рашэнняў. Аб гэтым ён заявіў сёння ў час справаздачы ўрада, Нацыянальнага банка аб рабоце эканомікі за 2014 год і прагнозе на 2015 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ведаю, што напярэдадні гэтай нарады і ў сродках масавай інфармацыі, і ў нашым грамадстве, зразумела, кімсьці спецыяльна ўзнімаюцца асобныя пытанні, каб пачуць з маіх вуснаў адказы на іх. Некаторыя пытанні аб'ектыўна існуюць, тайн ніякіх няма. Я іх ніколі не рабіў, і мне няма неабходнасці гуляць у нейкія тайны з народам: ад вырашэння эканамічных праблем да кадравых", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што кадравае пытанне хвалюе ўсіх. "Я заўсёды загадзя ўсіх папярэджваў: усё будзе залежаць ад таго, як той ці іншы член урада, губернатар, памочнік напружваюцца, працуюць і якія вынікі даюць, - сказаў Прэзідэнт. - Будуць вынікі - будзе работа. Не будзе вынікаў - вы таксама ведаеце, што магчыма".

"Некаторыя ў нас міністры дапрацаваліся да таго, што іх дзеці пастаянна жывуць у Злучаных Штатах Амерыкі і навучаюцца там, а яны рэфармуюць нашу сістэму адукацыі. Зразумела, што будзе ад гэтых рэформ", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама дадаў, што ён наўскідку сказаў аб праблемах, якія існуюць сёння па кадравых пытаннях.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі