Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

9 Чэр 2014

Лукашэнка: Я ніколі не дазволю Захаду гаспадарыць у Беларусі

Лукашэнка: Я ніколі не дазволю Захаду гаспадарыць у Беларусі

9 чэрвеня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння даў інтэрв'ю сербскім СМІ - грамадска-палітычнаму штодзённіку "Политика" і дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Радыё і тэлебачанне Сербіі", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У час інтэрв'ю закраналася шырокае кола пытанняў, якія датычыліся прычын устойлівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, уплыву на краіну фінансава-эканамічнага крызісу, узаемадзеяння з Еўрасаюзам і НАТА, перспектыў двухбаковых адносін Беларусі і Сербіі.

Закранаючы крытыку Захаду праводзімай у Беларусі палітыкі, Аляксандр Лукашэнка адзначыў: "Дзякуючы гэтаму мы неяк развіваемся і больш-менш утрымліваем стабільнасць у краіне".

"Для мяне значна важней, я часта аб гэтым гавару, каб маладая маці выйшла позна вечарам і вывезла на калясачцы сваё дзіця, не баючыся таго, што нейкія марадзёры-жывадзёры яе спыняць і будуць здзекавацца. Каб нармальна жылі сем'і, каб нараджалі дзяцей. Для мяне гэта больш важна, чым паехаць у Еўрасаюз і там паўсміхацца адзін аднаму", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Чаго мне крыўдзіцца на Захад? Я ж разумею, чаго яны хочуць ад мяне і чаго яны хочуць ад Беларусі. Я ніколі на гэта не пайду і не дазволю ім тут гаспадарыць", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі