Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

8 Врс 2020

Лукашэнка: я не дазволю разбурыць тое, што стваралася ў Беларусі пакаленнямі людзей

Лукашэнка: я не дазволю разбурыць тое, што стваралася ў Беларусі пакаленнямі людзей

8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю расійскім СМІ заявіў, што не дазволіць разбурыць тое, што стваралася ў краіне пакаленнямі людзей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі б у мяне ў кішэні было некалькі мільярдаў, можа, я зрабіў бы, як Парашэнка. Наўрад ці, безумоўна. Але я так часам думаю. Але калі ў мяне гэтых мільярдаў няма... Таму я не баюся, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Я нават дома гавару: слухайце, дзеці, ну не сёння - заўтра. Хто ведае, калі я пайду да Яго, калі Ён мяне пакліча (калі яны мяне спрабуюць стрымаць ад чагосьці). Некалі я пайду, але я ім (апанентам улады. - Заўвага БЕЛТА) не дазволю тое, што мы стваралі з людзьмі, з гэтымі пакаленнямі, разбурыць. Вось чым я жыву".

"Ці крыўдна проста па-чалавечы? Таму што ёсць людзі, якія не помняць з прычыны ўзросту, а тыя, якія помняць, не цэняць, як было і як стала", - удакладніў адзін з журналістаў.

"Вельмі крыўдна, - адказаў Прэзідэнт. - Зразумела, для мяне гэта вельмі крыўдна і трагічна, калі хочаце. Але гэта не значыць, што я апусціў рукі, таму што я па-філасофску на гэта гляджу. Некалі Ён мяне туды пакліча, але я павінен абараніць тое, што створана нашымі рукамі, абараніць тых людзей, якія гэта стваралі, і вось гэтых - пераважную большасць, якія за мяне прагаласавалі, хоць бачаць мяне кожны дзень у тэлевізары і ў "халадзільніку". Можа, недзе і надаела, але яны мяне падтрымалі. Гэтым я цяпер і жыву".

У кіраўніка дзяржавы таксама пацікавіліся, што пасля ўсіх бягучых падзей у Беларусі для яго цяпер самае галоўнае ў жыцці.

"Калі шчыра, я нават не ведаю. Цяжка сказаць. Мае дзеці і дзеці тых людзей, якія са мной побач, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Што мяне вельмі трымае ў гэтай сітуацыі (ды і вы, напэўна, ведаеце): калі б цяпер рухнуў Лукашэнка, рухнула б уся сістэма і ўслед пакацілася б і Беларусь. Я  думаю, што далёка адкацілася б. Можа, нехта падставіў бы сваё магутнае плячо. Але цяпер было б вельмі цяжка. І вось гэтыя хлопцы - амапаўцы і іншыя - тыя, хто са мной побач, яны ў чым вінаваты? А іх будуць рэзаць, іх будуць рваць".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі