VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

15 Снж 2020

Лукашэнка: галоўная задача ўрачоў - лячыць людзей, астатнім дзяржава іх забяспечыць

Лукашэнка: галоўная задача ўрачоў - лячыць людзей, астатнім дзяржава іх забяспечыць

15 снежня, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Галоўная задача ўрачоў - лячыць людзей, астатнім дзяржава іх забяспечыць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з калектывам Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Будзе хоць якая капейка - мы гэта накіруем ахове здароўя. Таму што даражэй за жыццё ў чалавека нічога няма, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Ваша справа - лячыць людзей, усё астатняе мы забяспечым, як бы ні было цяжка".

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што восенню Беларусь атрымала крэдыт ад Еўразійскага банка развіцця. Паводле яго слоў, першапачаткова гэтыя грошы планавалася накіраваць на падтрымку эканомікі ва ўмовах негатыўных наступстваў пандэміі, але ў выніку большая частка пайшла на падтрымку сістэмы аховы здароўя, у прыватнасці на выплату надбавак урачам. "Я думаў, гэтыя $500 млн у эканоміку ўкладу - і мы вышэй за 100 працэнтаў зможам ВУП выдаць у гэтым годзе. Ніводная краіна гэтага не дасягнула. А тут другая хваля пачалася... Дык калі б толькі даплаты, а лякарствы? - заўважыў Прэзідэнт. - Калі ёсць грошы, я, вядома, перш за ўсё аддам іх урачам".

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што наступстваў пандэміі не вытрымліваюць нават самыя магутныя эканомікі свету. Толькі Кітай змог утрымаць свае пазіцыі. Беларусь таксама дэманструе нядрэнныя вынікі. "Галоўнае - гэта эканоміка. Будзе працаваць эканоміка - будзе толк. Мы ў гэтым годзе недабяром да 100 працэнтаў ВУП мінулага года зусім крыху, менш за працэнт. Мы стараліся прадаць свой прадукт, малайцы вяскоўцы. Гэта значыць, варушымся, хто як можа", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Пры гэтым ён запэўніў, што беларуская эканоміка захавае сваю сацыяльную накіраванасць. "Настаўнік, урач, рабочы чалавек - яны хочуць, каб было справядліва", - упэўнены кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход