У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

12 Крс 2016

Лукашэнка: Галоўнае для мяне - бяспека грамадзян і абараназдольнасць краіны

Лукашэнка: Галоўнае для мяне - бяспека грамадзян і абараназдольнасць краіны

12 красавіка, Дзяржынскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што галоўнае для яго - бяспека грамадзян, грамадства, забеспячэнне абараназдольнасці краіны. На гэтым ён акцэнтаваў увагу ў час наведвання Наземнага комплексу кіравання Нацыянальнай сістэмы спадарожнікавай сувязі і вяшчання ў Дзяржынскім раёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы сказаў, што ў Беларусі ўдзяляецца самая вялікая ўвага пытанню забеспячэння бяспекі. Разам з тым Прэзідэнт заўважыў: яго хвалюе, што людзі вельмі занепакоены пытаннямі абараназдольнасці. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што забеспячэнне бяспекі - гэта непасрэдная задача Галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі, якім па Канстытуцыі з'яўляецца Прэзідэнт. "Галоўнае для мяне - бяспека нашых грамадзян, нашага грамадства і абараназдольнасць краіны", - запэўніў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт больш падрабязна спыніўся на тэме стварэння айчынных ракетных комплексаў. "Ракета - гэта сёння галоўная сістэма для абараназдольнасці. Гэта тая зброя, якая прымушае праціўніка думаць, ці трэба сюды соваць нос, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - У гэтым плане нам ёсць што сказаць, і мы будзем гэтаму ўдзяляць сур'ёзную ўвагу, ствараючы патрэбныя для нас і запатрабаваныя на рынку сістэмы ўзбраення. Таму не перажывайце за будучае, бяспеку, абараназдольнасць нашай краіны. У нас дастаткова спецыялістаў, якія могуць ствараць сістэмы, здольныя процістаяць любому праціўніку. Свой кавалак зямлі мы заўсёды абаронім. Мы нічога свайго не аддадзім, але і чужога нам не трэба".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс