Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

17 Крс 2020

Лукашэнка: галоўнае - захаваць урачоў і забяспечыць іх аховай

Лукашэнка: галоўнае - захаваць урачоў і забяспечыць іх аховай

17 красавіка, Лідскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае важнасць аховы і забеспячэння ўсім неабходным медперсаналу. Аб гэтым ён заявіў сёння ў час сустрэчы з працоўным калектывам шклозавода "Нёман", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Галоўнае - захаваць урача і забяспечыць яго аховай, пачынаючы ад маскі і заканчваючы акулярамі, рэспіратарам - усім, што неабходна", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён дадаў, што ёсць дастатковая забяспечанасць не толькі сродкамі аховы, але і медыкаментамі для лячэння пацыентаў.

Аляксандр Лукашэнка таксама нагадаў, што для падтрымкі медыкаў у цяперашніх умовах падпісаны ўказ, у адпаведнасці з якім яны будуць штомесяц атрымліваць добрыя надбаўкі.

Гаворачы аб вытворчасці ахоўных сродкаў, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што цяпер на іх высокі попыт ва ўсім свеце, а таму ў краіне стараюцца максімальна наладзіць выпуск айчыннай прадукцыі. "Мы прадпрыемствы перабудавалі на вытворчасць масак - 2,5 млн у суткі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі