У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

17 Ліс 2016

Лукашэнка: Галоўнае - справядлівасць, людзей крыўдзіць нельга

Лукашэнка: Галоўнае - справядлівасць, людзей крыўдзіць нельга

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць галоўным пры прыняцці тых ці іншых дзяржаўных рашэнняў прынцып справядлівасці, падкрэсліваючы недапушчальнасць крыўдзіць людзей. Аб гэтым ён заявіў сёння ў час сустрэчы з прадстаўнікамі расійскіх рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вось некаторыя кажуць: беларусы - патрыёты. Пытаюцца: як вы патрыятызм выхоўваеце? Ды ніяк не выхоўваем. Патрыётам заўсёды будзе чалавек у той краіне, дзе ён будзе лічыць, што гэта яго зямля, і ён будзе шчаслівы, што яго дзеці будуць жыць на гэтай зямлі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"А для гэтага трэба стварыць справядлівае грамадства, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Я не скажу, што мы яго ўжо стварылі. Але мы да гэтага імкнёмся. Галоўнае - гэта справядлівасць. Нельга крыўдзіць людзей. Калі чалавек будзе пакрыўджаны на ўладу і на парадкі ў краіне, ён ніколі не будзе патрыётам. Што яму абараняць, што ён губляе, калі раптам штосьці здарылася? Вось аснова гэтага патрыятызму. Усё ў простым".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Конкурс перакладаў раней невядомага верша Максіма Багдановіча
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску