У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

24 Май 2018

Лукашэнка: Еўропа можа паказаць прыклад у вырашэнні пытанняў паміж Усходам і Захадам

Лукашэнка: Еўропа можа паказаць прыклад у вырашэнні пытанняў паміж Усходам і Захадам

24 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Еўропа можа і павінна паказаць прыклад у вырашэнні пытанняў паміж Усходам і Захадам. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на міжнароднай экспертнай канферэнцыі "Усходняя Еўропа: у пошуках бяспекі для ўсіх", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі сёння вялікія дзяржавы не могуць дамовіцца паміж сабой, то гэта не азначае, што ўсе астатнія краіны павінны сядзець моўчкі і чакаць іх указанняў. Упэўнены, што Еўропа можа і павінна паказаць прыклад у вырашэнні пытанняў, існуючых паміж Усходам і Захадам. Стаць месцам урэгулявання злабадзённых праблем. Перш за ўсё такіх, як украінскі крызіс", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў Прэзідэнта, цалкам відавочна, што многія ранейшыя рэцэпты глабальнага і рэгіянальнага кіравання, пераадолення канфліктаў і натуральных супярэчнасцей ужо не прыдатныя. "Яны часта не спрацоўваюць, а новыя яшчэ не выпрацаваны. На жаль, у гэтых умовах сусветныя ігракі не гатовы да спынення спіралі канфрантацыі і нават да кампрамісаў. Мы бачым, што ніводная міжнародная праблема рэальна не вырашаецца", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

У сувязі з гэтым ён прывёў шэраг прыкладаў: Блізкі Усход, Сірыя, Украіна. Няпроста складваецца абстаноўка вакол Паўночнай Карэі. "Зноў закручваецца небяспечны вузел вакол пагаднення па іранскай ядзернай праграме. Паказальна, што не толькі Расія, наш саюзнік, але і Еўрасаюз бачаць пагрозы для бяспекі ў гэтым рэгіёне ў сувязі з парушэннем існуючых дамоўленасцей", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"І нам, Беларусі, і многім краінам Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, прадстаўнікі якіх тут прысутнічаюць, ёсць небяспека апынуцца на лініі цывілізацыйнага разлому. Упэўнены, што такая перспектыва названым мною краінам непрымальна. Ужо з'яўляецца відавочнай узаемасувязь, здавалася б, далёкіх канфліктаў у іншых рэгіёнах свету і нелегальнай міграцыі, а таксама пагрозы тэрарызму ў Еўропе. Бяспека з абстрактнага паняцця стала канкрэтнай, адчувальнай з'явай, а яе адсутнасць у любы момант можа закрануць кожнага з нас", - сказаў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс