Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

24 Снж 2013

Лукашэнка: Еўразійскі эканамічны саюз павінен быць міжнароднай арганізацыяй

Лукашэнка: Еўразійскі эканамічны саюз павінен быць міжнароднай арганізацыяй

24 снежня, Масква /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што Еўразійскі эканамічны саюз павінен быць міжнароднай арганізацыяй. Аб гэтым ён заявіў сёння на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў вузкім складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што работа па інстытуцыянальнай частцы праекта дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе ў цэлым завершана. Разам з тым некалькі значных пазіцый не былі ўзгоднены на экспертным узроўні. Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што гэта перашкаджае краінам рухацца далей.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў першую чаргу размова ідзе аб тым, ці будзе саюз міжнароднай арганізацыяй. "З'явілася меркаванне, што аб арганізацыі гаварыць рана, паколькі незразумела, што ў нас атрымаецца ў выніку", - сказаў беларускі лідар.

"Упэўнены, што саюз павінен быць менавіта міжнароднай арганізацыяй, якая будзе надзелена намі неабходнай правасуб'ектнасцю. Такі статус неабходны для эфектыўнага функцыянавання саюза. Ён зразумелы сусветнай супольнасці і нашым грамадзянам", - падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы. Рашэнне аб гэтым прымалася ўжо ў снежні 2012 года. На думку Прэзідэнта Беларусі, хісткасць у гэтым пытанні можа выклікаць непажаданыя меркаванні сярод праціўнікаў еўразійскай інтэграцыі, якіх нямала за межамі Мытнага саюза.

Беларускі бок выступае за дакладнае і прадметнае размежаванне кампетэнцый як самога саюза, так і дзяржаў-членаў, падкрэсліў Прэзідэнт. "Чым больш канкрэтна мы прапішам, хто чым павінен займацца, тым менш у нас потым будзе спрэчак, што хтосьці лезе не ў свае пытанні, - сказаў беларускі лідар. - Са сферамі кампетэнцыі саюза згадзіліся ўсе. Лагічна зрабіць і другі крок. Прапісаць, у якіх сферах нашы дзяржавы будуць мець кампетэнцыі, што рэалізуюцца ў фармаце ўзгодненай палітыкі".

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу і на той нюанс, што неабходна дакладнае вызначэнне юрыдычнай сілы і іерархіі актаў саюза. Прэзідэнт Беларусі лічыць прынцыповым, каб рашэнні Вышэйшага і Міжурадавага саветаў былі не проста палітычнымі дакументамі, а абавязковымі для ўсіх бакоў нарматыўнымі актамі. На думку беларускага лідара, гэта дасць магчымасць эфектыўна працаваць і належным чынам кантраляваць дзейнасць Еўразійскай эканамічнай камісіі. "Інакш кіраўнікі дзяржаў не змогуць адмяніць рашэнні ЕЭК. А гэта нонсэнс", - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу на тым, што ў мінулую сустрэчу ў Мінску кіраўнікі дзяржаў "тройкі" сышліся на думцы, што дырэктары дэпартаментаў ЕЭК і іх намеснікі павінны быць з розных дзяржаў, і даручылі прапрацаваць гэту тэму спецыялістам. "Але воз пакуль і цяпер там. І гэта перашкаджае нам у падрыхтоўцы дагавора. І наогул гэта не нармальна, калі не выконваюцца рашэнні трох прэзідэнтаў", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Вырашэння патрабуе і пытанне аб месцы размяшчэння органаў саюза. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, гэта пытанне чарговы раз становіцца каменем спатыкнення. "Поўнасцю зразумела жаданне кожнай з нашых краін мець на сваёй тэрыторыі інтэграцыйную структуру. Аднак і Суд, і Камісія працуюць ужо даўно, быццам бы вырашаны арганізацыйныя пытанні. Таму ці варта нам узнімаць пытанне і перавозіць і людзей, і маёмасць з месца на месца? Пытанне адкрытае. І я лічу, што сёння мы павінны паставіць кропку ў гэтай дыскусіі", - сказаў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі