У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

5 Кст 2016

Лукашэнка: Эканамічныя адносіны Беларусі і Пакістана абавязкова выйдуць на ўзровень палітычных

Лукашэнка: Эканамічныя адносіны Беларусі і Пакістана абавязкова выйдуць на ўзровень палітычных

5 кастрычніка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне Беларусі з Пакістанам абавязкова выйдзе на ўзровень палітычных адносін. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 5 кастрычніка на сустрэчы з Прэзідэнтам Пакістана Мамнунам Хусэйнам, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што яго цяперашні афіцыйны візіт у Пакістан стаў асаблівым, бакі зрабілі нямала для ўмацавання адносін паміж краінамі. "Адчуваю, што лёд крануўся, крануўся салідна, і праз чатыры гады мы дасягнём жаданых вынікаў, пабудуем фундамент нашых адносін у выглядзе гандлю і вырашэнняў пытанняў у сферы эканомікі", - сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне паміж Беларуссю і Пакістанам абавязкова выйдзе на ўзровень палітычных адносін паміж краінамі і іх лідарамі.

Лукашэнка: Эканамічныя адносіны Беларусі і Пакістана абавязкова выйдуць на ўзровень палітычныхАляксандр Лукашэнка таксама дадаў, што ў час сустрэч, праведзеных 5 кастрычніка, бакі дакладна вызначылі, у якім напрамку рухацца далей і якія сферы дзейнасці ўяўляюць узаемны інтарэс. "Цяпер засталося гэтыя напрамкі "зазямліць", гэта значыць звесці беларускую кампанію з пакістанскай або прадаставіць ім магчымасць працаваць бесперашкодна і ствараць за чатыры гады той $1 млрд, аб якім мы гаварылі", - звярнуў увагу беларускі лідар.

У сваю чаргу Мамнун Хусэйн падкрэсліў, што візіт Прэзідэнта Беларусі ў Пакістан умацуе не толькі гандлёва-эканамічныя адносіны паміж краінамі, але і ўзаемадзеянне ў навуковай, культурнай, адукацыйнай і іншых сферах.Лукашэнка: Эканамічныя адносіны Беларусі і Пакістана абавязкова выйдуць на ўзровень палітычных

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс