У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

1 Сак 2016

Лукашэнка: Эканамічны пояс Шаўковага шляху - вялікая ідэя ў імя аб'яднання і стварэння

1 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Ініцыятыва стварэння эканамічнага пояса Шаўковага шляху - гэта вялікая ідэя ў імя аб'яднання і стварэння. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 сакавіка ў інтэрв'ю Цэнтральнаму тэлебачанню Кітайскай Народнай Рэспублікі (ССTV), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Адно з пытанняў датычылася Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень", які прызначаны стаць важным звяном на гэтым новым шляху. На думку кіраўнікоў дзвюх краін, парк можа стаць жамчужынай эканамічнага пояса Шаўковага шляху.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: "Мы чакаем (і пачалі ўжо ажыццяўляць гэту ідэю) самых сур'ёзных інвестыцый у гэты праект на тэрыторыі Беларусі. Наша з Сі Цзіньпінам строгае патрабаванне - тут павінны быць створаны прадпрыемствы, якія выпускаюць прадукцыю новага пакалення".

"Рэспубліка Беларусь - гэта цэнтр Еўропы, а ЕС - гэта высокатэхналагічны саюз, - прадоўжыў кіраўнік дзяржавы. - Ствараць тут прадукцыю мінулага стагоддзя і спрабаваць потым яе прадаць на гэтых рынках - бесперспектыўна. Таму трэба ствараць вельмі высокага ўзроўню прадукцыю, каб потым яе рэалізоўваць".

На думку Прэзідэнта, Беларусь як ніякая іншая краіна гатова і падыходзіць для гэтага. Асабліва з улікам развітой інфраструктуры - чыгункі, аўтамабільных дарог, паветранага транспарту, паколькі тут скрыжаванне гэтых шляхоў. Акрамя таго, новыя магчымасці адкрываюцца са стварэннем Еўразійскага эканамічнага саюза, актыўным членам якога з'яўляецца Беларусь.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс