У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

4 Врс 2018

Лукашэнка: эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і В'етнама трэба падцягваць да ўзроўню палітычных адносін

Лукашэнка: эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і В'етнама трэба падцягваць да ўзроўню палітычных адносін

4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і В'етнама трэба падцягваць да ўзроўню палітычных адносін. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з паслом В'етнама Ле Анем, які завяршае дыпламатычную місію ў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Палітычныя адносіны, наша дыпламатыя значна апярэджваюць гандлёва-эканамічныя адносіны. І зразумела, трэба падцягваць гандаль, эканоміку да ўзроўню нашых палітычных адносін. Мы да гэтага гатовы. Вельмі важна, што ўсё, што мы вырабляем у Беларусі, сёння запатрабавана ў В'етнаме. У сваю чаргу В'етнам вырабляе вельмі шмат тавараў, якія мы закупляем на знешніх рынках. Нам трэба актывізавацца", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Для нас В'етнам - адзін з сур'ёзнейшых знешнепалітычных прыярытэтаў. Вы нам людзі не чужыя. Вы родныя для нас людзі, - адзначыў беларускі лідар. - Мы разам з вамі змагаліся за суверэнітэт і незалежнасць В'етнама, і ў тым працвітанні, якое намецілася ў В'етнаме, у тых поспехах, якія вы сёння маеце, мусіць, ёсць пэўная заслуга і савецкага чалавека". У аснове цяперашніх адносін - фундамент, закладзены яшчэ ў савецкі перыяд.

"Хачу вас запэўніць, і перадайце гэта кіраўніцтву В'етнама, што бліжэйшых сяброў у свеце вы не знойдзеце, іх проста няма. Мы вельмі цэнім, што В'етнам адпаведным чынам ставіцца да нас. Асабліва кіраўніцтва В'етнама. І цэнячы гэту дружбу, мы адпаведным чынам будзем дзейнічаць. Вы заўсёды будзеце бачыць у нас не проста надзейных партнёраў - гэта не абмяркоўваецца, але і блізкіх сяброў, якія гатовы прыйсці вам на дапамогу ў любую хвіліну, для таго каб шматпакутны народ В'етнама жыў і працвітаў", - падкрэсліў Прэзідэнт.

У сваю чаргу пасол В'етнама падкрэсліў, што цяперашняе кіраўніцтва яго краіны і беларускае - з аднаго пакалення. Таму знайсці агульную мову і зразумець адзін аднаго ім проста.

Паміж Беларуссю і В'етнамам створана трывалая дагаворна-прававая база двухбаковых адносін. Заключана больш за 85 міждзяржаўных, міжурадавых і міжведамасных пагадненняў.

У кастрычніку 2016 года ўступіла ў сілу пагадненне аб зоне свабоднага гандлю паміж дзяржавамі - членамі Еўразійскага эканамічнага саюза і В'етнамам, а таксама беларуска-в'етнамскі міжурадавы пратакол аб падтрымцы вытворчасці маторных транспартных сродкаў на тэрыторыі В'етнама.

У 2017 годзе тавараабарот Беларусі і В'етнама склаў $135,3 млн: экспарт - $76,3 млн, імпарт - $59 млн. Сальда гандлю дадатнае для Беларусі - $17,3 млн. У студзені-чэрвені бягучага года ўзаемны тавараабарот склаў $63,1 млн: экспарт - $38,8 млн, імпарт - $24,3 млн, сальда дадатнае - $14,5 млн.

Асноўныя артыкулы беларускага экспарту ў В'етнам - калійныя ўгнаенні, грузавыя аўтамабілі, трактары, кар'ерныя самазвалы, шыны, поліаміды, тавары спецыяльнага прызначэння, рухавікі, лекавыя сродкі, вырабы з металаў, мяса-малочная і алкагольная прадукцыя.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску