Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

1 Ліс 2016

Лукашэнка: Дзверы Беларусі для ААЭ заўсёды адкрыты

Лукашэнка: Дзверы Беларусі для ААЭ заўсёды адкрыты

1 лістапада, Дубай /Кар. БЕЛТА/. Дзверы Беларусі заўсёды адкрыты для Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў і эмірата Дубай. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам, прэм'ер-міністрам і міністрам абароны ААЭ, правіцелем эмірата Дубай шэйхам Мухамедам бен Рашыдам аль-Мактумам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дзякуй вам за добрыя словы, якія вы адрасавалі мне і майму народу. У сваю чаргу хачу сказаць, што дзверы Беларусі для ААЭ і эмірата Дубай заўсёды адкрыты. І я хацеў бы выкласці галоўную сваю пазіцыю на нашай сустрэчы, каб вы часцей бывалі ў Беларусі. У гэтым наш вялікі інтарэс. Нам трэба выводзіць нашы эканамічныя адносіны на ўзровень асабістых і палітычных", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Лукашэнка: Дзверы Беларусі для ААЭ заўсёды адкрытыУ сваю чаргу шэйх Мухамед бен Рашыд аль-Мактум адзначыў, што вельмі рады візіту Аляксандра Лукашэнкі. Ён таксама заявіў аб гатоўнасці ААЭ ў цэлым і эмірата Дубай у прыватнасці да далейшага развіцця адносін з Беларуссю. "Мы хочам развіваць гэтыя адносіны да лепшага", - сказаў ён.

Шэйх Мухамед бен Рашыд аль-Мактум таксама цёпла адазваўся пра Беларусь і яе людзей.

Як паведамлялася, напярэдадні ў сталіцы ААЭ адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Наследным прынцам Абу-Дабі, намеснікам Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі ААЭ шэйхам Мухамедам бен Заідам аль-Нахаянам. Бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі далейшага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва дзвюх краін у розных галінах, у тым ліку гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае ўзаемадзеянне. Адной з тэм перагавораў стала сумесная работа і абмен вопытам у сферы высокіх тэхналогій і ўстойлівага развіцця. На перагаворах таксама былі падрабязна абмеркаваны і пытанні міжнароднага парадку дня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі