У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

22 Врс 2016

Лукашэнка: Дзяржава, царква і грамадства павінны разам адраджаць помнікі гісторыі і культуры

Лукашэнка: Дзяржава, царква і грамадства павінны разам адраджаць помнікі гісторыі і культуры

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржава, царква і грамадства павінны разам адраджаць помнікі гісторыі і культуры. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час сустрэчы з Сінодам Беларускай праваслаўнай царквы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Царква заўсёды натхняла дойлідаў на стварэнне архітэктурных шэдэўраў. Многія храмы ў Беларусі з'яўляюцца помнікамі гісторыі і культуры, і сёння гэтыя збудаванні маюць патрэбу ў асаблівай увазе, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - На працягу многіх гадоў дзяржава рэгулярна аказвае і будзе аказваць пасільную дапамогу ў іх аднаўленні. Разам з тым у свяшчэннаслужыцеляў ёсць магчымасць на сваім узроўні звярнуцца да людзей, не толькі да дзяржавы, з заклікам аб удзеле ў адраджэнні страчанага: тады цаніць больш будуць".

Прэзідэнт адзначыў, што розныя напрамкі супрацоўніцтва дзяржаве і царкве давядзецца развіваць разам. "Неабходна ўключаць усіх жыхароў у грамадскую дзейнасць на карысць краіны, выхоўваючы ў іх патрыятызм і сапраўдную грамадзянскую адказнасць", - падкрэсліў беларускі лідар.Лукашэнка: Дзяржава, царква і грамадства павінны разам адраджаць помнікі гісторыі і культуры

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс