У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

12 Крс 2016

Лукашэнка: Дзяржава і ў далейшым будзе гарантаваць першае рабочае месца выпускнікам ВНУ

Лукашэнка: Дзяржава і ў далейшым будзе гарантаваць першае рабочае месца выпускнікам ВНУ

12 красавіка, Дзяржынскі раён /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Дзяржава і ў далейшым будзе гарантаваць першае рабочае месца выпускнікам ВНУ. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час наведвання Наземнага комплексу кіравання Нацыянальнай сістэмы спадарожнікавай сувязі і вяшчання ў Дзяржынскім раёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка ў ходзе размовы з працоўным калектывам адзначыў, што дзяржава прадоўжыць удзяляць самую пільную ўвагу сацыяльным пытанням, у тым ліку працаўладкаванню моладзі і стварэнню новых рабочых месц. Разам з гэтым ён адзначыў, што сітуацыя на рынку працы з працаўладкаваннем даволі няпростая.

Прэзідэнт расказаў, што зусім нядаўна, у час абмеркавання пытанняў пенсійнай рэформы, асобная ўвага была звернута якраз на гэту тэму. "Мною было прынята адназначнае рашэнне аб прадастаўленні першага рабочага месца пасля заканчэння ВНУ, незалежна ад таго, прыватная яна або дзяржаўная. І гэтага мы будзем прытрымлівацца. Мы абавязаны будзем дапамагчы з працаўладкаваннем маладым людзям, якія атрымалі адукацыю", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка: Дзяржава і ў далейшым будзе гарантаваць першае рабочае месца выпускнікам ВНУЁн таксама дэталёва закрануў тэму стварэння новых рабочых месц. "Ідучы на павелічэнне пенсійнага ўзросту, мы добра разумелі, што гэта запатрабуе дадатковых рабочых месц. Таму ў гэтым годзе прынялі рашэнне аб стварэнні больш як 50 тыс. рабочых месц. Магчыма, і вам тут давядзецца ствараць новыя рабочыя месцы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Мы ўсяляк, не гледзячы ні на якія рыначныя прынцыпы, будзем патрабаваць ад кіраўнікоў і ствараць умовы для бізнесу, для таго каб яны стваралі рабочыя месцы", - заявіў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс