10 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цяпер склалася ўнікальная сітуацыя, калі ідзе перадзел свету, і на гэтым этапе для Беларусі вельмі важна знайсці сваё месца. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 9 ліпеня на сустрэчы з прадстаўнікамі буйнейшых СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Чым цяпер характэрны свет? Ідзе перадзел свету. Не падзел, а перадзел. І ў гэтай сітуацыі галоўнае - адказаць на пытанне, дзе наша месца", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Цяперашнюю сітуацыю ён назваў унікальнай, але пры гэтым вельмі цяжкай і небяспечнай. "Балансаваць паміж гэтымі гігантамі (сусветнымі цэнтрамі сілы. - Заўвага БЕЛТА) - гэта вельмі небяспечная справа, але куды дзявацца?", - сказаў ён.
Галоўная задача для лідара краіны на гэтым этапе захаваць незалежную, суверэнную дзяржаву. "Не хочацца, каб заўтра абвалілася ўсё тое, што не толькі я - мы стваралі ўласнымі рукамі, і каб нехта прыйшоў і пачаў праводзіць эксперыменты", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.