У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

3 Жнв 2017

Лукашэнка: Дынаміку прыросту насельніцтва ў Беларусі неабходна павялічыць

Лукашэнка: Дынаміку прыросту насельніцтва ў Беларусі неабходна павялічыць

3 жніўня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Дынаміку прыросту насельніцтва ў Беларусі неабходна павялічыць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, заслухоўваючы даклад аб дэмаграфічнай сітуацыі і садзейнічанні занятасці насельніцтва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наша галоўнае багацце - гэта чалавечы капітал. Апошнія гады была дадатная дынаміка прыросту насельніцтва. Неабходна гэту дынаміку не проста захаваць, яе трэба павялічыць. Беларусь можа пракарміць 20 млн чалавек. А самая галоўная наша задача, якую не мы, дык нашы дзеці павінны вырашыць, - 15 млн насельніцтва. Гэта эканамічная бяспека нашай краіны, моц нашай дзяржавы, а яна заўсёды ў людзях", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым, падкрэсліў Прэзідэнт, у такім пытанні дзяржава абавязана дзейнічаць на апярэджанне, прагназаваць будучыя працэсы і своечасова на іх рэагаваць.

"Стварэнне ўмоў для стымулявання нараджальнасці, забеспячэнне людзей работай, рост іх дабрабыту - гэта асноўныя ўрадавыя задачы, задачы мясцовых органаў улады, якія трэба вырашаць. За вырашэнне гэтых сацыяльных пытанняў спагнанне самае жорсткае з любога чыноўніка", - заявіў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс