У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

20 Кст 2017

Лукашэнка: Добраўпарадкаванне нашых гарадоў і вёсак - задача і камунальнікаў, і грамадзян

Лукашэнка: Добраўпарадкаванне нашых гарадоў і вёсак - задача і камунальнікаў, і грамадзян

20 кастрычніка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Добраўпарадкаванне беларускіх гарадоў і вёсак - задача і камунальнікаў, і грамадзян. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на рэспубліканскім семінары аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нельга дапускаць безадказнасці і пры навядзенні парадку ў населеных пунктах. Работа па добраўпарадкаванні нашых гарадоў і вёсак - гэта задача не толькі камунальнікаў. І гэтаму ўжо з бягучай восені я асабіста ўдзяляю самую пільную ўвагу. На кальцавой дарозе ў Мінску, паглядзім, як у іншых гарадах, нарэшце пачалі варушыцца і хаця б дрэвы высаджваць там, дзе яны павінны расці", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама звярнуў увагу на стан будаўнічых пляцовак і тэрыторыі вакол іх, запатрабаваўшы навесці там парадак. "Гэта датычыцца перш за ўсё Мінска", - сказаў ён.

Асобна кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, як мясцовыя органы ўлады выконваюць яго даручэнне па замацаванні тэрыторый за суб'ектамі гаспадарання. "У нас школы, заводы, фабрыкі, проста прыватныя прадпрыемствы размешчаны на канкрэтным участку зямлі, у канкрэтным гарадскім квартале. Дык замацуйце за імі гэтыя тэрыторыі, і няхай яны там пастаянна наводзяць парадак", - паставіў задачу Аляксандр Лукашэнка.

Ён заўважыў, што гэта добрая магчымасць скараціць затраты бюджэту. Пры гэтым, сказаў Прэзідэнт, трэба прыняць неабходныя меры ўздзеяння на насельніцтва. "Але вы павінны арганізаваць, дапамагчы, падказаць, завесці. Як вы гэта будзеце рабіць, гэта вашы пытанні. Упэўнены, што вы ведаеце не горш за мяне, як гэта зрабіць больш эфектыўна. Праверым, асабліва ў будучым годзе", - папярэдзіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на інфармацыйную работу з грамадзянамі. "Пачуццё ўласніка не нараджаецца само па сабе, яно выхоўваецца гадамі, у тым ліку эканомія, беражлівае стаўленне да маёмасці. І тут трэба далучыцца сродкам масавай інфармацыі, не толькі да семінара рыхтаваць матэрыялы, але паказваць факты і добрай работы, і безгаспадарчага стаўлення", - дадаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы рэзюмаваў, што жыллёва-камунальная гаспадарка - сфера няпростая, патрабуе пастаяннай увагі ўсіх органаў улады і пошуку эфектыўных рашэнняў. "У прадпрыемстваў ЖКГ заўсёды быў, ёсць і будзе свой спажывец, і пры гаспадарчым падыходзе акупнасць усіх мерапрыемстваў гарантавана", - перакананы беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс