Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

10 Лют 2016

Лукашэнка: Для беларускага народа кніга з'яўляецца неад'емнай часткай духоўнай і мастацкай спадчыны

10 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне ўдзельнікам ХХIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу і Міжнароднага сімпозіума літаратараў "Пісьменнік і час" з іх адкрыццём. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Для нашага народа кніга з'яўляецца неад'емнай часткай духоўнай, інтэлектуальнай і мастацкай спадчыны, - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

У Рэспубліцы Беларусь 2016 год аб'яўлены Годам культуры. Ён адзначаны такімі знакавымі юбілеямі, як 125-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча, 95-годдзе з дня нараджэння Івана Шамякіна, 120-годдзе з дня нараджэння Кандрата Крапівы. Творы класікаў літаратуры - гэта ўнікальны здабытак, які мы абавязаны беражліва захоўваць і перадаваць будучым пакаленням".

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што форум выкліча непадробны інтарэс як у прафесіяналаў, так і ў вялікай колькасці гасцей, будзе садзейнічаць папулярызацыі якасных і змястоўных літаратурных твораў, прапагандзе кнігі ў маладзёжным асяроддзі, наладжванню ўзаемавыгадных кантактаў і развіццю міжнароднага гуманітарнага супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі