У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

8 Кст 2015

Лукашэнка: Дэмакратыя - гэта дзяржава, якая робіць усё ў інтарэсах народа

Лукашэнка: Дэмакратыя - гэта дзяржава, якая робіць усё ў інтарэсах народа

8 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Дэмакратыя - гэта перш за ўсё народ, гэта дзяржава, якая робіць усё ў інтарэсах народа. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, уручаючы дзяржаўныя ўзнагароды, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы цёпла падзякаваў усім, хто ўносіць уклад у развіццё і працвітанне краіны. Асобныя словы ўдзячнасці прагучалі ў адрас шматдзетных маці, якія выхоўваюць дзяцей. Сёння сярод узнагароджаных былі 6 жанчын, якія нарадзілі і выхоўваюць пяцярых дзяцей. "Асаблівая ўдзячнасць за дзетак. Нам так сёння іх не хапае. Я аб гэтым часта гавару, - адзначыў Прэзідэнт. - Мы ў будучым, калі нам з вамі давядзецца працаваць, прыярытэтную ўвагу будзем удзяляць дзецям і старым. І будзем рабіць усё для іх, наколькі гэта магчыма".

Лукашэнка: Дэмакратыя - гэта дзяржава, якая робіць усё ў інтарэсах народаАляксандр Лукашэнка заўважыў, што "ў нас ёсць сур'ёзныя абмежаванні, ні ў якім разе не звязаныя з намі". "Калі б не знешнія ўмовы, мы даўно ўжо былі б працвітаючай дзяржавай, - сказаў Прэзідэнт Беларусі. - У нас ёсць чаму павучыцца, і я гэта гавару ўсюды на перагаворах з вядучымі лідарамі дзяржаў, калі яны мне пачынаюць намёкамі гаварыць аб нашым дзяржаўным ладзе, аб дэмакратыі, - дай бог, каб у вас было столькі дэмакратыі. Таму што дэмакратыя - гэта перш за ўсё народ, гэта дзяржава, якая робіць усё ў інтарэсах народа. Там, дзе можна нараджаць, спакойна хадзіць з дзеткамі, адчуваць сябе абароненым, дзе можна дастукацца да ўлады. Я не хачу сказаць, што мы ўсё робім у гэтым напрамку, але дастукацца да самых высокіх узроўняў улады ў нашай краіне можна".

"А калі яшчэ перш за ўсё паглядзець, што кожны зрабіў, а потым - улада, то абавязкова будзеш жыць нармальна", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс