У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

24 Врс 2018

Лукашэнка даручыў узварухнуць усю сістэму спажыўкааперацыі ў Беларусі

Лукашэнка даручыў узварухнуць усю сістэму спажыўкааперацыі ў Беларусі

24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў узварухнуць усю сістэму спажыўкааперацыі ў Беларусі. Аб гэтым ён заявіў у час рабочай сустрэчы са старшынёй праўлення Белкаапсаюза Валерыем Івановым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мною прынята рашэнне падрыхтавацца па выніках гэтага года і ў лютым правесці сур'ёзную нараду на самым высокім узроўні па сітуацыі ў спажывецкай кааперацыі. Таму справаздачы ў вас сёння быць не павінна. Калі ў вас ёсць нейкія пытанні, якія трэба вырашаць цяпер, я гатовы на іх адказваць, дапамагаць, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Па-першае, трэба ўзварухнуць усю сістэму. Я не настолькі паглыблены ў вашу работу, каб даваць ацэнкі. Але Камітэт дзяржкантролю, іншыя паглядзелі, што робіцца ў нас у спажывецкай кааперацыі. І інфармацыя больш негатыўнага плана, чым станоўчага".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што азнаёмлены з інфармацыяй аб развіцці Белкаапсаюза. "У мяне няма падстаў не давяраць тым, хто правяраў гэта, спецыялісты былі. Не хачу занадта перабольшваць інфармацыю, яе аб'ектыўнасць і дакладнасць асабліва. Да гэтага пытання яшчэ вернемся. Тая праверка, якую прайшла спажыўкааперацыя, будзе асновай для таго, каб па выніках года, вывучыўшы работу спажывецкай кааперацыі, раз і назаўсёды вызначыцца з яе месцам і роллю ў сучасных умовах", - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.

"Мы ўвесь час, з пункту гледжання спажыўкааперацыі, ваюем за месца пад сонцам, у той час як наступаюць прыватныя гандлёвыя арганізацыі: "Еўраопт", "Карона" і іншыя (іх жа цяпер шмат - добрых арганізацый гэтых, прыватных, мабільных), якія ўжо ідуць на тваё поле дзейнасці, - сказаў беларускі лідар. - Яны ўжо ідуць у вёску, раней не вельмі ж імкнуліся. Усе хацелі ў гарады, дзе больш насельніцтва. Сёння яны пайшлі ўжо і ў вёску, тым больш я даручаў Тапузідзісу (прадпрымальнік Павел Тапузідзіс. - Заўвага БЕЛТА), каб на прыкладзе Шклоўскага раёна, які я добра ведаю, зрабіў гэту сістэму. Пройдзе час, ты мне скажаш, як ён робіць цяпер, паглядзім, як ён зрабіў, і можа, гэта будзе нядрэнны варыянт, які трэба будзе спажыўкааперацыі паўтарыць у іншых раёнах".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што спажыўкааперацыі цяпер трэба ўдзяліць павышаную ўвагу менавіта рабоце з насельніцтвам, асабліва ў частцы закупкі лішкаў плодаагародніннай прадукцыі. Кіраўнік дзяржавы ў сувязі з гэтым звярнуў увагу на высокі ўраджай яблыкаў у краіне. "Яблыні ломяцца ў садах у вяскоўцаў. Такога ўраджаю не было, і не кожны можа захаваць гэты ўраджай або недзе прадаць. Ёсць шмат людзей, больш за палову, якія справіцца з вывазам свайго ўраджаю і продажам на рынках не змогуць. У іх трэба купіць гэту прадукцыю адразу на месцы, - запатрабаваў беларускі лідар. - Але, вядома, і заплаціць трэба. Мяне інфармуюць, што ніякая цана, і таму вяскоўцы не хочуць прадаваць".

Прэзідэнт таксама даручыў звярнуць увагу на штатную колькасць арганізацый Белкаапсаюза ў раёнах на прадмет аптымальнай колькасці работнікаў, што ў сваю чаргу ўплывае і на эфектыўнасць работы ў цэлым. "Вы павінны быць канкурэнтаздольнымі. Калі гэтага не будзе, які сэнс нам штучна трымаць нейкую арганізацыю. Або, дакладней сказаць, навошта гэтай арганізацыі нейкія функцыі, з якімі яна не спраўляецца", - заўважыў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ён як раней, так і цяпер выступае за захаванне спажыўкааперацыі. "Надышоў час паглядзець на яе адкрытымі вачыма. Дакладна вызначыцца: што нам трэба ў спажыўкааперацыі, а што - не, і якой ёй быць наогул у будучым. У лютым мы павінны прыняць рашэнне", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт запатрабаваў ад Валерыя Іванова прадставіць аб'ектыўную ацэнку сітуацыі ў сферы спажыўкааперацыі. "Мне патрэбна аб'ектыўная ацэнка і аб'ектыўныя рэкамендацыі ў тым ліку і ад самой спажыўкааперацыі, чым яна будзе займацца", - заўважыў ён.

У сваю чаргу кіраўнік Белкаапсаюза праінфармаваў, што даручэнні кіраўніка дзяржавы, якія былі дадзены раней, у абсалютнай большасці выкананы. Рашэнні па існуючых праблемных момантах знаходзяцца ў рабоце, а спажыўкааперацыя ў цэлым даволі паспяхова спраўляецца з ускладзенымі на яе функцыямі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс