У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

4 Май 2020

Лукашэнка даручыў узяць на карандаш і аддзякаваць студэнтам-медыкам, якія далучыліся да барацьбы з COVID-19

Лукашэнка даручыў узяць на карандаш і аддзякаваць студэнтам-медыкам, якія далучыліся да барацьбы з COVID-19
Фота з архiва

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў узяць на карандаш і аддзякаваць студэнтам-медыкам, якія далучыліся да барацьбы з COVID-19 у Беларусі. Аб гэтым прэс-сакратар Прэзідэнта Наталля Эйсмант расказала ў час ток-шоу на тэлеканале "Беларусь 1", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Наталлі Эйсмант, на адной з нядаўніх нарад міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік дакладваў аб тым, як маладыя спецыялісты папоўнілі рады беларускіх медыкаў ва ўмовах пандэміі.

"Хачу адкрыць невялікі інсайд, сведкай якога была. Паўтара тыдня таму на шырокай нарадзе ў кіраўніка дзяржавы ў Палацы Незалежнасці міністр значную частку свайго даклада ўдзяліў таму, каб расказаць менавіта аб гэтым - як далучыліся да ўсіх працэсаў лячэння студэнты-медыкі. Яны далучыліся па ўласным жаданні, працуюць самазабыўна, не шкадуючы сябе", - расказала прэс-сакратар.

"Гэта вельмі ўразіла ўсіх, хто быў на нарадзе, гэта вельмі ўразіла і асабіста кіраўніка дзяржавы. У адказ было дадзена вельмі кропкавае даручэнне Уладзіміру Караніку - кожнага з гэтых маладых людзей узяць на карандаш у добрым сэнсе слова, не ўпусціць нікога і аддзячыць ім", - адзначыла Наталля Эйсмант.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс