У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Ліп 2017

Лукашэнка: Далейшая нармалізацыя адносін з ЕС - у ліку знешнеэканамічных прыярытэтаў

Лукашэнка: Далейшая нармалізацыя адносін з ЕС - у ліку знешнеэканамічных прыярытэтаў

11 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Далейшая нармалізацыя адносін з Еўрасаюзам застаецца ў ліку знешнеэканамічных прыярытэтаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па прыярытэтах знешняй палітыкі Беларусі на сучасным этапе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наш сусед - Еўрапейскі саюз - перажывае няпростыя часы. Сёння там сутыкнуліся з шэрагам сур'ёзных выклікаў. Але, смею запэўніць, з гэтымі выклікамі Еўрасаюз справіцца. Я ўжо шмат разоў гаварыў, што нам патрэбны моцны Еўрапейскі саюз як у эканамічным, так і ў палітычным плане. ЕС - гэта магутная, адна з апор шматпалярнага свету. Гэтым усё сказана", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што санкцыі з прадпрыемстваў зняты. Няма больш квот на пастаўкі беларускага тэкстылю, ёсць зрухі ў пазіцыі ЕС па ўзаемадзеянні Беларусі з Еўрапейскім інвестыцыйным банкам і Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця, па ўступленні Беларусі ў СГА.

"Гэтыя рэаліі адкрываюць новыя магчымасці супрацоўніцтва з Еўрасаюзам. Нельга ўпусціць момант. Трэба літаральна ўгрызацца ў еўрапейскі рынак, які з'яўляецца найбольш плацежаздольным і тэхналагічным. І гэта задача для ўсіх", - заявіў беларускі лідар.

Паводле яго слоў, таксама важна прадаўжаць сістэмнае нарошчванне эканамічнага ўзаемадзеяння са Злучанымі Штатамі. "Мы зацікаўлены ва ўстойлівым і бесперашкодным доступе беларускіх тавараў і паслуг на ёмісты і плацежаздольны рынак ЗША. Акрамя таго, хочам прыцягнуць амерыканскія капіталаўкладанні, тэхналогіі і ўдзельнічаць у вытворчай кааперацыі з кампаніямі гэтай краіны, - дадаў Прэзідэнт. - Павінен сказаць, тут мы працуем не проста слаба, а вельмі дрэнна. Можна сказаць, мы наогул там не працуем".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс